Медыятон для гендарных і ЛГБТКІ+ актывістаў і актывістак

Медыятон для гендарных і ЛГБТКІ+ актывістаў і актывістак, якія хочуць распрацаваць і стварыць пілотны выпуск аўтарскага кантэнта з дапамогай прафесіяналаў.

Заяўкі прымаюцца да 15 кастрычніка
Даты праграмы: 13-14-15 Лістапада
Месца: Вільня
Паведамленне пра адбор: не пазней за 17 кастрычніка 2024

Медыятон — гэта інтэнсіўнае мерапрыемства, падобнае да хакатона і накіраванае на стварэнне медыяпрадуктаў. На працягу 3-х дзён разам з калегамі і дапамогай спецыялістаў і спецыялістак медыяпрадакшна, у вас будзе магчымасць распрацаваць і вырабіць гатовы медыяпрадукт (відэаінтэрв’ю, відэасюжэт, падкаст, фотапраект і інш). 

Мэта нашага медыятону — аб’яднаць людзей з рознымі навыкамі і ідэямі для хуткага стварэння крэатыўнага і ўплывовага медыяпрадукту, які асвятляе тэму правоў жанчын, гендэрнай роўнасці і правоў. 

Для каго гэта мерапрыемства? 

Мы чакаем беларусаў і беларусак, якія працуюць з тэмамі гендэрнай роўнасці і правамі ЛГБТКІ+, і з’язляюцца пачаткоўцамі кантэнт-крэатарамі і крэатаркамі. 

Гэта для вас калі: 

Ў вас ёсць ідэя медыяпраекта, але вы не ведаеце як гэта ўсё працуе і з чаго пачаць
Вы бы хацелі паўдзельнічаць у стварэнні медыяпрадукта і папрацаваць у групах 
Вы хочаце пашырыць сваю сетку кантактаў, натхніцца і палепшыць навыкі відэапрадакшна

Колькасць ўдзельнікаў і ўдзельніц абмежавана. Мы можам прыняць на праграму толькі 10 чалавек. 

Крытэры адбора: 

Мы будзем аддаваць перавагу вашай матывацыі актыўнага ўдзелу ў праграму, цікавасці да тэмы і жаданне ў ёй развівацца. Таксама прыярытэт будзе аддадзены тым, хто мае невялікі досвед у стварэнні медыякантэнта, бо мы імкнемся спрыяць росту і развіццю новых талентаў.

Дэталі праграмы Медыятона 

Арганізатары:  CreateCulture Group і Fem Group Belarus
Даты праграмы: 13-14-15 Лістапада

/Калі ласка, плануйце, што 12 лістапада дзень заезду – 16 лістапада дзень ад’езду/
Месца: Вільнюс, Літва

Выдаткі: 

– арганізатары прадастаўляюць праезд, харчаванне і пражыванне для ўдзельнікаў і ўдзельніц, якія прыяжджаюць у Вільнюс

– для ўдзельнікаў і ўдзельніц з Вільні арганізатары прадастаўляюць харчаванне

Праграма ўключае ў сабе варкшопы, нэтворкінг, ментарскія сесіі, групавую працу, працу ў студыі, працу са здымачнымі групамі і вырабніцтва медыяпрадукту. Пад час трох дзён, у трох-чатырох групах вы распрацуеце, спрадзюсуеце і вырабіце як мінімум адзін якасны медыяпрадукт (адзін для кожнай групы), які потым вы зможаце апублікаваць у вашых сацыяльных сетках, або выкарыстоўваць як пілотную версію буйнога прадукта, або як партфоліа медыявырабніцтва. 

Мы хочам падыйсці максімальна індывідуальна да дызайну медыятона, таму канчатковая праграма будзе заснавана на вашых заяўках і абраных удзельніках і ўдзельніцах. 

Кантактная інфармацыя:hello@createculture.group

Рэгістрацыя

Scroll to top