Конкурс праектных прапаноў ад Belarus Beehive 2.0

Belarus Beehive 2.0 запускае конкурс грантаў для арганізацый грамадзянскай супольнасці, мэтай якога з’яўляецца падтрымка ініцыятыў, што спрыяюць дэмакратычным зменам. Праекты, скіраваныя на актывізацыю грамадскай дзейнасці і ўмацаванне салідарнасці, могуць атрымаць фінансаванне да 60 тыс. еўра.

Ва ўмовах рэпрэсій і ціску на грамадзянскую супольнасць у Беларусі Belarus Beehive 2.0 абвяшчае конкурс грантаў для НДА, каб падтрымаць праекты, заснаваныя на падыходзе, пры якім мноства малых, але сістэматычных, мэтавых і скаардынаваных дзеянняў ці зменаў вядзе да значнага ўплыву або выніку ў агляднай будучыні для Беларусі. Мы шукаем ініцыятывы, здольныя не толькі натхняць беларусаў, але і гарантаваць бяспеку і падтрымку ўдзельнікам грамадскага руху, а таксама павышаць эфектыўнасць АГС на шляху дэмакратычных зменаў. Важна, каб гэтыя праекты спрыялі аб’яднанню людзей вакол канкрэтных дзеянняў дзеля абароны справядлівасці і свабоды, тым самым падтрымліваючы дух салідарнасці.

Прыярытэт будзе нададзены праектам, што спрыяюць умацаванню грамадзянскай салідарнасці і развіццю бяспекі, даюць усебаковую падтрымку ахвярам рэпрэсій, надаюць перавагу міжсектаральнай дзейнасці і вядуць да канкрэтных зменаў.

Мэта конкурсу:
Мэта гэтага конкурсу – падтрымаць ініцыятывы, што спрыяюць дэмакратычным пераменам у Беларусі.
Хто можа ўдзельнічаць:

  • Зарэгістраваныя арганізацыі грамадзянскай супольнасці (АГС) як у Беларусі, так і за яе межамі.
  • Нефармальныя групы беларусаў як у Беларусі, так і за яе межамі.
  • Праекты могуць рэалізоўвацца самастойна або ў партнёрстве.

Тэматычныя лоты:

  1. Падтрымка праектаў АГС для працы з мэтавымі групам і змянення іх стану.
  2. Арганізацыйнае развіццё АГС у бок узмацнення.
  3. Падтрымка кааліцый, сетак і партнёрстваў паміж АГС з мэтай зменаў.

    Сумы фінансавання:
    Да 40–60 тыс. еўра за праект. Мінімальная сума гранту – 5 тыс. еўра.

    Тэрмін рэалізацыі:
    Ад 2 да 12 месяцаў. Можна атрымаць больш за два гранты, але ў розных лотах.
    Апошні тэрмін падачы заяўкі на конкурс № 1 – 01.05.2024.

    Падаць заяўку

    Кіраўніцтва па запаўненні

    Задаць пытанне

    Наступныя запланаваныя конкурсы:

    Лот 1: конкурс № 2 – 08.09.2024; № 3 – 31.01.2025; № 4 – 14.02.2025; № 5 – 24.04.2025.
    Лоты 2 і 3: конкурс № 2 – 08.09.2024, № 3 – 14.02.2025.

Гэтая абвестка з’яўляецца толькі інфармацыйным паведамленнем. Поўнае палажэнне з падрабязным апісаннем усіх дэталяў спампуйце тут

Corrigendum 1
Да ўвагі патэнцыйных заяўнікоў па ЛОЦе 2,3:

– Для падрыхтоўкі ацэнкі арганізацыйнага патэнцыялу патрабуецца ад 15 да 30 дзён сумеснай працы кансультанта і прадстаўнікоў арганізацыі ці ініцыятывы;
– Апрацоўка запытаў на правядзенне ацэнкі арганізацыйнага патэнцыялу адбываецца ў парадке жывой чаргі, а таксама ў адпаведнасці з крытэрамі прымальнасці да відаў дзейнасці, якія апісаны ў п.2.1.2 дадзенага Палажэння;
– Звярнуцца да праграмы Belarus Beehive для правядзеня ацэнкі арганізацыйнага патэнцыяла можна ў любы час і пасля надыхода дэдлайна праз адмысловы запыт па адрасу электроннай пошты: consulting.beehive@proton.me

Corrigendum 1
For the attention of potential applicants in LOTs 2,3
:
– Communication and work between the consultant to Organisation capacity Assessment and representatives of the organization or initiative takes from 15 to 30 days;
-Processing requests for an Organisation capacity Assessment takes place in a living queue, as well as in accordance with the criteria for eligibilty to the types of activities that are described in paragraph 2.1.2 of this Guidelines;
– You can turn to the Belarus Beehive program to Organisation capacity Assessment at any time after the offensive of the deadline. This is possible through an email address: consulting.beehive@proton.me

Scroll to top