Веды для дзеяння
Бяспека

Арганізацыйнае развіццё

Інтэрв’ю з кансультантамі па аргразвіцці, экспертныя і адукацыйныя матэрыялы па ўзмацненні ўласнага і каманднага патэнцыялу.


  • Конкурс грантаў для беларускіх НДА  ад Амбасады Нарвегіі ў Літве

    Пасольства Нарвегіі ў Вільнюсе запрашае беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці і арганізацыі, мэтавымі групамі якіх з’яўляюцца жыхары Беларусі або беларусы, якія знаходзяцца ў выгнанні, падаваць заяўкі на фінансаванне ў рамках праграмы малых грантаў. Прапанаваныя мерапрыемствы павінны садзейнічаць дасягненню аднаго або некалькіх з наступных вынікаў: умацаванню беларускай грамадзянскай супольнасці, культуры, незалежных СМІ, дэмакратыі і вяршэнства права. Заяўкі…

    Чытаць далей


  • Адкрыты прыём заявак на стыпендыяльную праграму Усходняга партнёрства для грамадзянскай супольнасці на 2027 год

    Праект Eastern Partnership Civil Society Facility абвясціў першы конкурс заявак на ўдзел у стыпендыяльнай праграме Усходняга партнёрства для грамадзянскай супольнасці на 2027 год. Падаць заяўку могуць грамадзяне Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны незалежна ад месца іх пражывання. Праграма прызначаная для асобных заяўнікаў, а не арганізацый. Удзельнікі павінны быць не маладзейшымі за 18 гадоў,…

    Чытаць далей


  • Конкурс грантаў ад SPLOT Wartości 2.0

    SPLOT Wartości 2.0 адкрыў набор на вялікія гранты (granty duże) для арганізацый грамадзянскай супольнасці, зарэгістраваных у Польшчы.  Памер гранта складае ад 10 000 да 15 000 EUR. Праекты павінны быць звязаны з абаронай правоў і каштоўнасцяў ЕС, вяршэнствам права і дэмакратыі (кампаніі, грамадзянскі ўдзел, кааліцыі, маніторынг, бясплатныя кансультацыі і інш).  Тэрмін рэалізацыі: ад 6 да…

    Чытаць далей


  • Конкурс грантаў для НДА Літвы

    Міністэрства сацыяльнай абароны і працы Літвы прымае заўкі на конкурс праектаў па ўмацаванні інстытуцыянальнага патэнцыялу НДА. 📌 Фінансаванне можна атрымаць на: – Падвышэнне фінансавай устойлівасці і празрыстасці арганізацыі; – Развіццё паслугаў, у тым ліку сацыяльнага прадпрымальніцтва, і паляпшэнне іх якасці; – Стратэгічнае развіццё арганізацыі; – Развіццё валанцёрскай дзейнасці; – Падвышэнне эфектыўнасці працы арганізацыі; – Падвышэнне…

    Чытаць далей


  • Гранты ад Culture Moves Europe 2026–2027

    Праграма прапануе гранты ЕС для арганізацый, якія хочуць арганізоўваць рэзідэнцыі ў сферы культуры і суадносна прымаць міжнародных рэзідэнта_к.  Да 55 000 EUR можна атрымаць на рэзідэнцыю ад аднаго да пяці маста_чак з больш чым 27 краін.  Падаваць заяўкі могуць НДА, культурныя цэнтры, музеі, фонды і іншыя арганізацыі з краін Creative Europe (у т.л. Украіна, Малдова,…

    Чытаць далей


  • Конкурс фінансавання акадэмічных даследаванняў пра сучасную Беларусь

    Karski-Swyer Belarus Initiative прафінансуе акадэмічныя даследаванні пра сучасную Беларусь. Тэмы могуць тычыцца палітыкі, эканомікі і дэмакратычных зменаў, адносін з ЕС, дыяспары і нацыянальнай ідэнтычнасці, а таксама правоў чалавека, вяршэнства права і экалогіі.  Памер гранта: 2 000 USD.  Падаваць заяўкі могуць студэнт_кі бакалаўрыяту і магістратуры, аспірант_кі, маладыя даследчы_цы і праваабарон_кі.  Просяць даслаць апісанне даследавання на 1…

    Чытаць далей


  • Конкурс міні-грантаў ад Scholars for Belarus

    Scholars for Belarus прапануе міні-гранты ад 5 000 да 7 000 EUR на публічныя навуковыя мерапрыемствы з удзелам беларускіх даследчы_ц (канферэнцыі, семінары, круглыя сталы, варкшопы і інш). Тэматычных абмежаванняў няма. Мэта конкурса – садзейнічаць уладкаванню сувязей і развіццю супрацоўніцтва паміж беларускімі даследчыкамі з розных краін эміграцыі і забеспячыць бачнасць беларускіх даследаванняў у еўрапейскай акадэмічнай прасторы.…

    Чытаць далей


  • Праграма падтрымкі для вызваленых палітзняволеных і рэпрэсаваных беларусаў і беларусак

    EU4Belarus — SALT (Support for Advanced Learning and Training) абвясціў чацвёрты раўнд праграмы падтрымкі для беларуса_к, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў, страцілі крыніцу даходу ці магчымасць атрымання адукацыі.  У залежнасці ад статусу заяўнікі могуць адносіцца да адной з дзвюх груп:  – былыя палітычныя зняволеныя (LOT1);  – асобы, якія падвергліся палітычным рэпрэсіям (LOT2). Для былых палітычных…

    Чытаць далей


  • Праграма Мост запрашае на інфасесіі

    Праграма Mobility Scheme for Belarusian Professionals садзейнічае стажыроўкам ў краінах Еўразвязу для беларускіх журналістаў. Ініцыятыва падтрымлівае прафесіяналаў, якія жывуць у краіне і за яе межамі. Мэта — дапамагчы развіць навыкі і наладзіць партнёрствы. Арганізатары плануюць інфасесіі: 🔺22 кастрычніка (чацвер) 🔺24 лістапада (аўторак) Усе пачнуцца а 19:00 па Мінску і працягнуцца 45 хвілін. Зарэгістравацца на адну…

    Чытаць далей


  • Новы конкурс грантаў ад Program RITA

    Праграма запускае новы конкурс грантаў для польскіх НДА, якія рэалізуюць праекты сумесна з партнёрамі з краін Усходняй Еўропы, Паўднёвага Каўказа і Цэнтральнай Азіі.  У фокусе падтрымка праектаў, якія спрыяюць дэмакратычным і сістэмным зменам.  Тэматыкі:  сацыяльныя праблемы,  адукацыя,  медыя,  трэці сектар,  мясцовае самакіраванне,  культурная спадчына,  экалогія і іншыя.  Кожны праект павінен рэалізавацца ў партнёрстве з НДА,…

    Чытаць далей