
Платформа learn4belarus.online дапамагае грамадзянскім ініцыятывам, а таксама актывістам і актывісткам у Беларусі і за яе межамі развіваць свой патэнцыял, прафесійна расці праз адукацыйныя анлайн-курсы ў розных галінах грамадзянскага жыцця.
Зваротная сувязь
Калі вы маеце прапановы, пажаданні альбо адукацыйныя запыты, калі ласка, пішыце на пошту learn4connection@gmail.com
Моўная палітыка
Мы ганарымся нашай нацыянальнай мовай і ставім у прыярытэт папулярызацыю беларускай культуры і ідэнтычнасці. З улікам гэтага, мы выбралі беларускую мову для інтэрфейсу нашай платформы. Гэта рашэнне адлюстроўвае нашу падтрымку і прасоўванне беларускай моўнай палітыкі. Некаторыя курсы і матэрыялы на платформе створаны на рускай мове. Аднак, мы імкнемся да паступовага пашырэння колькасці курсаў і матэрыялаў на беларускай мове, каб лепш адлюстроўваць нашу пазіцыю ў падтрымцы беларускай мовы і культуры. Мы заклікаем усіх нашых карыстальнікаў прыняць і падтрымаць гэта разнастайнасць моў і культур, якія складаюць нашу багатую спадчыну.
Навіны
- Роля недзяржаўных суб’ектаў у замежнай дапамозе Беларусі (2020–2025): вынікі даследаванняПасля палітычнага крызісу 2020 года і пачатку вайны Расіі супраць Украіны падыходы да фінансавай падтрымкі Беларусі ў ЕС і ЗША кардынальна змяніліся: фінансаванне было перанакіравана ад дзяржаўных структур да недзяржаўных суб’ектаў — дэмакратычных сіл і арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС). Новае даследаванне аналізуе агульныя тэндэнцыі гэтай дапамогі ў 2020–2025 гадах, стратэгіі ключавых краін-донараў і механізмы ўзаемадзеяння… Read more: Роля недзяржаўных суб’ектаў у замежнай дапамозе Беларусі (2020–2025): вынікі даследавання
- Адкрыты прыём заявак на стыпендыяльную праграму Усходняга партнёрства для грамадзянскай супольнасці на 2027 годПраект Eastern Partnership Civil Society Facility абвясціў першы конкурс заявак на ўдзел у стыпендыяльнай праграме Усходняга партнёрства для грамадзянскай супольнасці на 2027 год. Падаць заяўку могуць грамадзяне Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны незалежна ад месца іх пражывання. Праграма прызначаная для асобных заяўнікаў, а не арганізацый. Удзельнікі павінны быць не маладзейшымі за 18 гадоў,… Read more: Адкрыты прыём заявак на стыпендыяльную праграму Усходняга партнёрства для грамадзянскай супольнасці на 2027 год
- Новая адукацыйная праграма «Агенты перамен: місія выканальная»Новая адукацыйная праграма «Агенты перамен: місія выканальная» Кадравы Рэзерв адкрывае набор для беларусаў на новую маштабную анлайн-праграму «Агенты перамен: місія выканальная». Праграма прысвечана дзяржаўнаму кіраванню, грамадскім працэсам, праву, інстытутам, перамовам і камунікацыі. Гэта не паўтор папярэдніх адукацыйных праграм і не серыя асобных вэбінараў. Новая праграма разлічаная на 152 гадзіны навучання і пабудаваная як паслядоўная адукацыйная… Read more: Новая адукацыйная праграма «Агенты перамен: місія выканальная»
