Анлайн-курс “Эфектыўныя камунікацыі для НДА і медыяў”

Рэгістрацыя да 30 верасня

Вашыя навіны не заўважаюць, але вы ўпэўненыя ў значнасці дзейнасці вашай арганізацыі ці ініцыятывы? Давайце разам разбярэмся, як пасябраваць з медыямі, дагрукацца да сваёй аўдыторыі і вынесці важную для НДА сацыяльную праблему ў эпіцэнтр увагі грамадства.

Беларуская асацыяцыя журналістаў сумесна з Фондам ім. Фрыдрыха Эберта праводзіць курс па эфектыўных камунікацыях.

«Эфектыўныя камунікацыі для НДА і медыяў» — гэта бясплатны анлайн-курс для PR-спецыялістаў і супрацоўнікаў НДА, якія хочуць зрабіць сваю камунікацыю больш дзейснай, а таксама для ўсіх тых, хто займаецца прасоўваннем ініцыятыў, адвакатаваннем сацыяльных праблем і шукае дзейсныя спосабы зрабіць сваю працу прыкметнай.

Чаму варта прыйсці на курс?

Класічная камунікацыя без залішняга шуму. Даведайцеся, як выбудоўваць простыя, але дзейсныя PR-стратэгіі, каб вашы паведамленні не губляліся ў інфармацыйнай плыні, а ініцыятывы сталі заўважнымі.

Камунікацыйная стратэгія “па палічках”. Высветліце, адказы на якія пытанні дае камунікацыйная стратэгія, чаму рана займацца кантэнтам або выбудоўваннем партнёрстваў і адносінаў з медыямі, калі гэтага базавага дакумента яшчэ няма, а таксама як яго стварыць.

Набор дзеянняў у адказ на негатыўныя падзеі. Зразумейце, як паводзіць сябе ў крызісных сітуацыях, як да іх рыхтавацца і як пазбягаць тыповых памылак.

Актыўная і лаяльная супольнасць вакол кантэнту ў сацсетках. Атрымайце практычныя інструменты для ўзаемадзеяння з аўдыторыяй і развіцця кам’юніці, засвойце метады ўцягвання і ўтрымання аўдыторыі ў Instagram і TikTok, даведайцеся, як выбудоўваць калабарацыі, партнёрствы і кааперацыі з блогерамі ды іншымі НДА, далучаць актыўных удзельнікаў супольнасці да стварэння кантэнту.

Як НДА сябраваць з медыямі. Каму пісаць, як дагрукацца, як прасоўваць свае прадукты і праекты, як выбудоўваць нэтворкінг з улікам пытанняў бяспекі.

Як правесці маштабную медыякампанію. Даведайцеся, чаму для НДА недастаткова эпізадычна мець зносіны з журналістамі, а важна распланаваць сваю працу так, каб сацыяльная праблема, якую адвакатуе арганізацыя, пракраўшыся ў медыя, не знікла праз некаторы час з гарызонту. Азнаёмцеся з тэхналогіямі прасоўвання, якія дазваляюць тэме доўгі час заставацца ў эпіцэнтры ўвагі аўдыторыі.

Курс пройдзе з 3 кастрычніка да 21 лістапада 2024 года. Ён складаецца з шасці вэбінараў і двух ментарскіх сесій.

Анлайн-сустрэчы будуць праходзіць па чацвяргах з 18:00 да 20:30 па Вільні, 17:00 – 19:30 па Варшаве, 20:00 – 22:30 па Тбілісі.

Рэгістрацыя на анлайн-курс магчымая да 30 верасня, 18:00 па Вільні.

РЭГІСТРАЦЫЯ

Удзельні_цы, якія пройдуць конкурсны адбор, атрымаюць на e-mail запрашэнне на курс не пазней за 1 кастрычніка. Першы вэбінар курса адбудзецца 3 кастрычніка.

Scroll to top