Веды для дзеяння
Бяспека

Навіны

Эка-фем лабараторыя Перапляценні. Падача 23.11

Што звязвае сямейную вышыўку, жаночую салідарнасць, пачынку старой вопраткі і экафемінізм? Мы будзем давледваць, якія веды і традыцыі мы атрымалі ў спадчыну, хто стаіць за рэчамі, якія мы носім, як рукадзелле можа стаць формай падтрымкі і як мы можам клапаціцца адна пра адну.

На працягу лабараторыі мы таксама будзем ствараць агульнае “тэкстыльнае палатно” – яно будзе паступова расці, збіраючы нашы гісторыі, ідэі і сімвалы.
Рэгістрацыя на эка-фем лабараторыю Перапляценні.

📍 афлайн, Тбілісі
📅 29 лістапада а 15:00, 3, 10, 17 і 22 снежня а 19:00

Для каго: жанчыны і квір-персоны, якія любяць даследваць новае, цікавяцца экалогіяй і фемінізмам, хочуць ствараць рукамі і дзяліцца ідэямі. Мы чакаем, што кожная асоба зможа прыняць удзел у мінімум 3 сустрэчах цыклу.

Дэдлайн запаўнення формы: 23 лістапада. Пра вынікі адбору паведамім не пазней за 25 лістапада.