Уводзіны ў захаванне, рэстаўрацыю і сумеснае кіраванне культурнай спадчынай

Агляд
Вучэбная праграма
  • Распрацаваны Беларускім Інстытутам Спадчыны адукацыйны курс прысвечаны культурнай спадчыне — яе ролі ў жыцці грамадства, важнасці для фармавання агульнай памяці, ідэнтычнасці і культурнай разнастайнасці чалавечых супольнасцяў. Падчас заняткаў вы даведаецеся, як змест паняцця «культурная спадчына» змяняецца з цягам часу і як амаль кожнае пакаленне людзей пашырае гэты змест, дадаючы яму новыя значэнні. Пазнаёміцеся з асноўнымі відамі аб’ектаў, з якіх складаецца сёння спадчына, і з дзеяннямі, што робяцца, каб захаваць гэтыя аб’екты. Разам мы разгледзім галоўныя рызыкі, якія пагражаюць спадчыне ў нашым бурлівым свеце. А яшчэ вы пазнаёміцеся з асноўнымі задачамі рэстаўрацыі архітэктурных помнікаў і даведаецеся пра спецыфіку захавання набыткаў нематэрыяльнай культуры, звязаных з памяццю, мовай, традыцыямі і штодзённымі людскімі практыкамі. Абраныя для вывучэння тэмы складаюць першасную аснову ведаў, мінімальна неабходных для фармавання цэласнага ўяўлення пра захаванне, рэстаўрацыю і супольнае кіраванне культурным набыткам. 

  • Курс складаецца з пяці тэматычных модуляў. У кожным модулі вы знойдзеце аўдыяпадкасты, тэкставыя матэрыялы, дадатковыя матэрыялы для самастойнага вывучэння і пытанні для самаправеркі.

  • Курс можа быць карысным усім зацікаўленым у захаванні, рэстаўрацыі і выкарыстанні культурнай спадчыны як важнага рэсурсу грамадскага развіцця, фактару эканамічнага росту і сацыяльнага яднання.

Вучэбная праграма

  • 5 Sections
  • 39 Lessons
  • 0 м Працягласць
Разгарнуць усе
МОДУЛЬ 1. ПРЫРОДА - СПАДЧЫНА – ІДЭНТЫЧНАСЦЬ
8 Lessons
  1. Урок 1.1. Паўстанне і развіццё канцэпцыі культурнай спадчыны (падкаст).
  2. Урок 1.1. Канспект падкаста
  3. Урок 1.1. Пытанні для самаправеркі
  4. Урок 1.1 Дадатак 1 Канвенцыя сусветнай спадчыны” (ЮНЕСКА, 1972)
  5. Урок 1.2. Культурная спадчына ў небяспецы!
  6. Урок 1.2. Пытанні для самаправеркі
  7. Урок 1.2. Дадатак 1 “Прыклады разбурэнняў спадчыны з прычыны глабальных пагроз”
  8. Урок 1.2. Дадатак 2 “Вашынгтонская хартыя” (ІКАМОС, 1987)
МОДУЛЬ 2. ЗАХАВАННЕ МАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ
7 Lessons
  1. Урок 2.1. Вартасці спадчыны і сучасная сістэма аховы культурнага набытку (падкаст)
  2. Урок 2.1. Канспект падкаста
  3. Урок 2.1. Пытанні для самаправеркі
  4. Урок 2.2. Як надаць гістарычнаму будынку статус матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці?
  5. Урок 2.2. Пытанні для самаправеркі
  6. Урок 2.2. Дадатак 1. Прыклад прапановы аб наданні статусу каштоўнасці
  7. Урок 2.2. Дадатак 2. Прыклад прапановы аб наданні статусу каштоўнасці
МОДУЛЬ 3. РЭСТАЎРАЦЫЙНАЯ ПРАКТЫКА І ГРАМАДСКІ ЎДЗЕЛ
6 Lessons
  1. Урок 3.1. Базавая метадалогія захавання і рэстаўрацыі культурных набыткаў (падкаст)
  2. Урок 3.1. Канспект падкаста
  3. Урок 3.1. Пытанні для самаправеркі
  4. Урок 3.1. Дадатак 1 “Венецыянская хартыя” (1964)
  5. Урок 3.2. Рамонтна-рэстаўрацыйныя працы і грамадскі ўдзел
  6. Урок 3.2. Пытанні для самаправеркі
МОДУЛЬ 4. ЗАХАВАННЕ НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ
13 Lessons
  1. Урок 4.1. Нематэрыяльная культурная спадчына: жывая культура, якая трымаецца на сувязі пакаленняў (падкаст)
  2. Урок 4.1. Канспект падкаста
  3. Урок 4.1. Пытанні для самаправеркі
  4. Урок 4.2. Этыка і абарона інтэлектуальных правоў носьбітаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны
  5. Урок 4.2. Пытанні для самаправеркі
  6. Урок 4.2. Практычнае заданне
  7. Урок 4.2. Дадатак 1. Гласарый
  8. Урок 4.2. Дадатак 2. Гандлёвая марка. Патэнтная абарона. Сертыфікацыя. Аспекты аховы SUI GENERIS. Пратаколы супольнасцяў.
  9. Урок 4.3. Інвентарызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны
  10. Урок 4.3. Пытанні для самаправеркі
  11. Урок 4.3. Практычнае заданне
  12. Урок 4.3. Дадатак 1. Прыклады найлепшых практык інвентарызацыі
  13. Урок 4.3. Дадатак 2. Тыповыя памылкі і этычныя падыходы пры інвентарызацыі
МОДУЛЬ 5. СУМЕСНАЕ КІРАВАННЕ СПАДЧЫНАЙ: ПРЫНЦЫПЫ І МЕХАНІЗМЫ
5 Lessons
  1. Урок 5.1. (падкаст). Сумеснае кіраванне спадчынай, альбо хто мае права вырашаць лёс спадчыны (падкаст)
  2. Урок 5.1. Канспект падкаста
  3. Урок 5.1. Пытанні для самаправеркі
  4. Урок 5.2. Распрацоўка плана сумеснага кіравання для аб’екта або элемента спадчыны.
  5. Урок 5.2. Дадатак 1. Прыклады планаў кіравання

Выдаленне агляду курса

Вы ўпэўнены? Вы не можаце аднавіць гэта назад

Доступ да курса

Гэты курс абаронены паролем. Каб атрымаць доступ да яго, увядзіце пароль ніжэй:

Звязаныя курсы

Як не страціць розум зімой (вясной, летам і восенню) у вёсцы

  • Як сезонныя змены ўплываюць на настрой і псіхалагічны стан
  • Регуляция эмоций. Что это такое и зачем это развивать?
  • Камунікацыя і канфлікты. Як будаваць блізкія адносіны і не баяцца спрэчак
0 м
0
0
31

Кейс: ислам и мусульмане. Толерантность и конфликт

0 м
0
1
27

Белкульт: з 1990-х па сённяшні дзень

0 м
0
0
24
Scroll to top