ArtPower Belarus: новы кол і запрашэнне на інфасесіі
Праграма ArtPower Belarus працягваецца: стартаваў новы кол для праектаў з бюджэтам да 60 тысяч еўраў. Мы радыя вас запрасіць на адмысловыя інфасесіі з каардынатарамі і грант-менеджарамі праграмы.
10 кастрычніка – інфасесія ў Вільні (толькі офлайн!) Зарэгістравацца.
24 кастрычніка – онлайн-вебінар. Зарэгістравацца.
У межах гэтага туру ArtPower Belarus вы можаце прэтэндаваць на тры варыянты падтрымання:
* мідзі-гранты: ад 5000 да 60 000 еўраў; у гэтым коле будуць падтрыманыя не менш за 11 праектаў на агульную суму 440 000 еўраў;
* міні-гранты: ад 1000 да 5000 еўраў;
* гранты мабільнасціна паездкі, неабходныя для працы, навучання, даследаванняў, абмену досведам і прэзентацыі сваёй працы: сярэдняя сума – 2000 еўраў.
Увага! Гэта апошні кол для інстытуцыяў, а таксама індывідуальных праектаў, якія прэтэндуюць на мідзі-гранты. Прыём заявак на міні-гранты і гранты мабільнасці працягнецца ва ўжо звыклым штоквартальным фармаце.
Дэдлайн падачы заявак – 13 лістапада 2023 года.
Старт рэалізацыі праектаў – не раней за 1 лютага 2024 года.
Максімальны магчымы тэрмін завяршэння праекту – 1 лістапада 2024 года.
Вынікі будуць вядомыя ў студзені 2024 года.
Завітаць на сайт Рэсурснага цэнтра
Што новага ў гэтым коле?
* Мы крыху абнавілі заявачныя і бюджэтныя формы. Калі ласка, пры падачы праектаў на падтрыманне ў межах гэтага колу карыстайцеся менавіта абноўленымі версіямі (іх можна спампаваць з нашага сайту).
* Ужо на этапе прыёму заявак мы акцэнтуем увагу тым, што на мідзі- і міні-гранты могуць прэтэндавць як прыватныя асобы (адна ці некалькі), гэтак і юрыдычныя. Аднак у выпадку з мідзі-грантамі пералік сродкаў на рэалізацыю праекту можа быць зроблены выключна на рахунак юрыдычнай асобы (фірма, НДА, арганізацыі і юрыдычныя асобы іншага тыпу). З рахунку такога тыпу мусіць таксама весціся фінансавае адміністраванне праекту. Сам заяўнік (група) не абавязкова мусіць быць уладальнікам юрыдычнай асобы, але яшчэ на этапе падавання заяўкі варта прадугледзець такое партнёрства.
Падрабязней пра адметнасці падачы заявак і патрабаванні да праектаў — у раздзеле FAQ. Там жа знойдзеце адказы на шмат якія іншыя частыя пытанні.
Мы не ўсё прадбачылі? Скіруйце запыт у лісце на адрас: resource@byculture.org.
ArtPower Belarus: пытанні і адказы
ArtPower Belarus – маштабная праграма падтрымання беларускай культуры. Яе рэалізуюць Беларуская Рада культуры і Дацкі інстытут культуры пры фінансавым спрыянні Еўразвязу. Распачалася ў кастрычніку 2022 года і будзе доўжыцца да лютага 2025 года. Галоўная мэта ArtPower Belarus – спрыянне свабоднаму самавыяўленню беларускіх дзеячаў мастацтва і культуры ў рэалізацыі іхных творчых праектаў. |
Увага! Яшчэ да афіцыйнага старту нашай працы Рэсурсны цэнтр быў абвешчаны беларускімі ўладамі часткай “эстрэмісцкага фармавання” (разам з Беларускай Радай культуры), таму дбайце пра бяспеку сваіх паводзінаў у сеціве. Гэты ліст, як і іншыя нашыя інфармацыйныя паведамленні, можа трапіць у спам, таму, калі ласка, правярайце папкі “промаакцыі” і “рассылкі” сваёй паштовай скрыні. Да сустрэчы на інфасесіях! Чакаем вашых пытанняў і будзем радыя вашай актыўнасці! Новая Беларусь — наш супольны арт-праект! |