Набор арганізацый і ініцыятыў на Hučna Fest 2024 

29 чэрвеня ў Варшаве на беразе Віслы пройдзе вялікі Hučna Fest з актуальнай беларускай музыкай, знакамітымі імёнамі СучБелЛіта, сучасным мастацтвам і актывізмам. Уваход вольны!

Сёлета Hučna Fest чакае заявак ад недзяржаўных арганізацый, ініцыятываў, праектаў, якія маюць на мэце распавесці пра сваю дзейнасць шырокай аўдыторыі.
У гэтым годзе мы плануем выйсці за класічны фармат “столXстул” і надаем кожнай арганізацыі аўтаномную прастору для прэзентацыі. Цягам дня мы заахвочваем рабіць трэнінгі, майстар-класы, сустрэчы, выставы, перформансы і г. д. Арганізатары маюць намер зрабіць прастору такой, каб кожнай задумцы было месца.

Дэдлайн: 17 чэрвеня 23:59. Арганізатары будуць звязвацца з вамі па меры паступлення заявак. Пытанні ў тг @leta2024_nda

Запаўняйце заяўку тут

Scroll to top