Стан беларускай акадэмии – 2023

Гэтая справаздача падрыхтаваная Задзіночаннем Беларускіх Студэнтаў (далей — Задзіночанне, ЗБС) для інфармавання зацікаўленых бакоў пра стан Беларускай акадэміі ў 2023 годзе.

У сувязі з бесперапыннымі палітычнымі рэпрэсіямі ў дачыненні да беларускай акадэміі і парушэннямі правоў студэнтаў_к і выкладчыкаў_ц, Задзіночанне задакументавала доказы пераследу беларускай акадэміі ў выглядзе трох вялікіх частак: рэпрэсіі супраць студэнтаў_к і выкладчыкаў_ц з-за нязгоды з дзяржаўнай палітыкай, агульная палітыка беларускага рэжыма ў дачыненні да вышэйшай адукацыі і стан беларускай акадэміі ў замежжы, — а таксама зафіксавала агульны стан беларускай акадэміі за перыяд студзень – снежань 2023 года. У дадзенай справаздачы былі апісаныя не ўсе выпадкі рэпрэсій супраць беларускага студэнцтва ў мэтах бяспекі і па просьбе асобаў, у дачыненні да якіх вёўся палітычны ціск.

Гэты дакумент не з’яўляецца вычарпальнай крыніцай доказаў пераследу. Ён створаны для палягчэння разумення глыбіні рэпрэсій і выкарыстання ў мэтах павелічэння дасведчанасці пра працяг парушэнняў правоў акадэмічнай супольнасці ў Беларусі і па-за яе межамі ў 2023 годзе. Усе выкарыстаныя матэрыялы былі атрыманыя з адкрытых анлайн-крыніц інфармацыі.

Апроч гэтага, справаздача ўтрымлівае рэкамендацыі для еўрапейскіх актараў_к па працы над парушэннямі, згаданымі ў дакуменце.

Scroll to top