MOST адкрывае прыём заявак на стажыроўкі ў ЕС для беларусаў і беларусак
Беларусы і беларускі, якія жывуць у Беларусі ці іншых краінах, могуць падаць заяўку на стажыроўкі і іншыя прафесійныя візіты ў краінах Еўрапейскага саюза.
Прыём заявак на чацвёртую фазу праграмы (MOST IV) пачынаецца 29 кастрычніка 2024 і працягнецца да вясны 2027 года.
Каб падаць заяўку трэба быць спецыялістам ці спецыялісткай ў адной з шасці прафесійных сектароў: грамадства, культура, бізнес, ахова здароўя, адукацыя, устойлівае развіцце.
Дзякуючы праграме MOST можна прайсці стажыроўку ў партнёрскай арганізацыі, паўдзельнічаць у канферэнцыі ці трэнінгу, абмяняцца досведам ці ўсталяваць новыя прафесійныя кантакты у адной ці некалькіх краін Еўрапейскага саюза.