Learn4belarus.online раіць!
Анлайн курс для самастойнага вывучэння “Скразныя каштоўнасці ў дзейнасці некамерцыйных арганізацый”
Арганізацыя ІншыЯ з 1 снежня запусціла базавы анлайн курс для самастойнага навучання «Курс на каштоўнасці». Ён скіраваны на беларускіх актывіст_ак, валанцёр_ак і ўсіх тых, хто працуе ў грамадскім сектары ці прадстаўляе беларускія дэмакратычнія сілы.
Курс дае базавыя тэарэтычныя веды пра скразныя каштоўнасці (правы чалавека, інклюзію, гендарную роўнасць і экапрыязнасць) і прадстаўляе прыклады практык па ўключэнні каштоўнасцяў у дзейнасць арганізацый і ініцыятыў.
Курс дасяжны для самастойнага навучання па спасылцы (рэгістрацыя на курс адразу на сайце). Па выніках поўнага праходжання курса можна атрымаць сертыфікат.
Па ўсіх пытаннях датычных курса звяртайцеся на пошту info@theothersby.org з адпаведнай пазнакай у тэме ліста.
Для каго курс:
- Праграма разлічана на беларускіх актывіст_ак і валанцёр_ак, якія хочуць больш даведацца пра скразныя каштоўнасці і іх прымяненне ў сваёй працы
- Тыя, каго цікавяць змены ў сваёй працы, якія будуць абапірацца на каштоўнасці
- Курс будзе праходзіць толькі анлайн, таму вучыцца можна з любой кропкі свету ў сваім уласным тэмпе
Чаго чакаць
Па выніках курса ты:
- Даведаешся, што такое правы чалавека, інклюзія, гендарная роўнасць і экапрыязнасць
- Разбярэшся чаму пералічаныя каштоўнасці называюцца скразнымі і якое дачыненне маюць да тваёй дзейнасці
- Даведаешся пра тое, як можна ўключаць каштоўнасці ў сваю працу і рэалізоўваць іх праз сваю дзейнасць
- Зразумееш, чаго сапраўды чакае донар у праектнай заяўцы, калі запытваецца цябе пра рэалізацыю скразных каштоўнасцяў
- Даведаешся як змяніць дзейнасць сваёй арганізацыі ці ініцыятывы, абапіраючыся на каштоўнасці