Вэбінар «Штучны інтэлект. Чым ён можа дапамагчы рэдакцыі і рэдактару?»

(дэдлайн — 8 студзеня)

ШІ можа дапамагчы журналістам, рэдактарам і медыяменеджэрам аптымізаваць працоўныя працэсы, аблегчыць працу над тэкстамі і візуальным кантэнтам, разнастаіць фарматы падачы інфармацыі з улікам інтарэсаў вашай аўдыторыі. А яшчэ ашчадзіць час і грошы!

Вэбінар «Штучны інтэлект. Чым ён можа дапамагчы рэдакцыі і рэдактару?» прызначаны для журналістаў, рэдактараў і ўсіх, хто цікавіцца прымяненнем штучнага інтэлекту ў медыях.

Вэбінар пройдзе 9 студзеня 2025 года з 17:00 да 19:00 па Варшаве, 18:00–20:00 па Вільні, 19:00–21:00 па Мінску, 20.00–22:00 па Тбілісі.

Мы разгледзім практычныя прыклады выкарыстання ШІ для:

  • аптымізацыі ўнутрырэдакцыйных працэсаў;
  • стварэння кантэнту;
  • збору інфармацыі.

На вэбінары вы даведаецеся:

  • Як ШІ дапамагае рэдакцыі ствараць разнастайны якасны і цікавы кантэнт.
  • Як можна выкарыстоўваць ШІ для больш эфектыўнага збору і аналізу інфармацыі, у тым ліку і пра вашу аўдыторыю.

Наша экспертка — Яніна Мельнікава, медыяменеджэрка, рэдактарка і журналістка. Апошнія 8 гадоў узначальвае нішавае медыя, якое стварылі экалагічныя НДА Беларусі — «Зялёны партал». Яна падзеліцца досведам сваёй рэдакцыі па выкарыстанні ў рабоце інструментаў штучнага інтэлекту.

Рэгістрацыя адкрытая да 8.01.2025, 17:00 па Мінску.

РЭГІСТРАЦЫЯ

Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць запрашэнне і спасылку на трансляцыю за дзень і за гадзіну да пачатку вэбінара.

Вэбінар «Штучны інтэлект. Чым ён можа дапамагчы рэдакцыі і рэдактару?» арганізаваны інстытутам Fojo (Швецыя) і Беларускай асацыяцыяй журналістаў пры фінансавай падтрымцы Савета Паўночных краін.

Калі ў вас узніклі пытанні наконт вэбінару, пішыце нам: officebaj.media.

Scroll to top