Новыя стажыроўкі, гранты і іншыя магчымасці ад Press Club
Прыём заявак на dok.incubator
Дэдлайн: 27 студзеня 2025 года
Падавацца могуць рэжысёры, прадзюсары і мантажоры дакументальных фільмаў у стадыі rough cut да ўдзелу ў майстар-класе 2025 года.
Праграма складаецца з трох сесій. Яна будзе доўжыцца 8 месяцаў. Удзельнікаў чакае інтэнсіўная праца над мантажом, маркетынгам і стратэгіяй прасоўвання, а таксама зваротная сувязь ад міжнародных экспертаў.
___________________________________________________________________________
World Press Photo
Дэдлайн: 10 студзеня
Дасылайце працы, якія спалучаюць прафесійную фатаграфію з элементамі аўдыё, відэа, анімацыі, графікі, ілюстрацыі, гуку ці тэксту.
Мікрагранты на падкаст
Дэдлайн: 17 студзеня
Праводзіць Content is Queen. Да 14 лютага заяўкі будуць адабраныя.
Прэмія UNESCO/Guillermo Cano World Press Freedom Prize
Дэдлайн: 15 лютага
Журналісты і арганізацыі, чыя дзейнасць спрыяе свабодзе прэсы, могуць быць намінаваныя на прэмію ў памеры 25 000 долараў.
Стажыроўка ў World Press Institute
Дэдлайн: 15 лютага
Для дасведчанных журналістаў(к), якія жадаюць бліжэй пазнаёміцца з амерыканскай журналістыкай. Доўжыцца 9 тыдняў. Пачатак у жніўні.
Да 15 сакавіка 2025 – падацца на стыпендыю DW Akademie — Media Studies Program
Падавацца могуць маладыя журналісты, кіраўнікі СМІ ды іншыя спецыялісты ў сферы масавых камунікацый. Будзе размеркавана 10 стыпендый. Праграма аб’ядноўвае дысцыпліны: медыя і развіццё, журналістыка і масавыя камунікацыі, медыяменеджмент.
Праграма пройдзе ў Боне (Германія) і пачнецца ў верасні 2025 года. Студэнты, якія паспяхова скончылі чатыры семестры, атрымаюць ступень магістра.