Метадычны хакатон “Як зрабіць карысны курс для грамадзянскай супольнасці”
Для каго: прадстаўнікоў НДА, актывістаў, што маюць ідэю стварэння анлайн-курса для грамадзянскай супольнасці. Для тых, хто хоча зрабіць свой курс значным і карысным для грамадзянскай супольнасці Беларусі і замежжа.
Арганізатар адукацыйна платформа learn4belarus.online і праграма Belarus.Beehive.
Калі: 13-16 лютага, анлайн.
Дэдлайн: 12.02 да 23.59.
Вынікі: Зможаце распрацаваць курс ці серыю навучальных прадуктаў ад ідэі да зразумелага і метадычна выверанага плана. Гэта павысіць шанцы на атрыманне фінансавання ў праграме Belarus.Beehive і не толькі.
Удзел у хакатоне будзе прадстаўлены перш за ўсе заяўкам, якія адпавядаюць прыярытэтам праграмы Belarus.Beehive, а пасля іншым тэмам.
Як пройдзе? У фармаце паглыблення:
- 4 інтэнсіўныя сесіі (першая ў чацвер увечары, дзве ў у суботу і апошняя ў нядзелю),
- актыўная праца ў міні-групах паміж сесіямі, персанальная зваротная сувязь ад ментарак
- атрымаеце працоўны сшытак, які зможаце выкарыстоўваць для праектавання навучання і далей.
Вядучыя. Каманда метадыстак DrivED. Дапамогуць спраектаваць адукацыйны вопыт навучэнцаў, сканцэнтравацца на галоўным.
Для ўдзелу запоўніце форму рэгістрацыі
Падрабязней пра прыярытэты праграмы Belarus.Beehivе:
1 Конкурс грантаў Belarus Beehive 2.0 на стварэнне адукацыйных анлайн курсаў і
матэрыялаў –
2 Какие образовательные курсы ждут в программе поддержки Belarus Beehive –
Праграма хакатона
Чацвер:
19:00-21:00 Мінск – Анлайн-сесія 1. Партрэт мэтавай аўдыторыі
Пятніца:
9:00 – 13:00 (Мінск) – выкананне заданняў, групавы чэк-пойнт з ментаркамі (40 хвілін, графік гнуткі),
13:00-19:00 (Мінск) – персанальная кансультацыя з ментаркамі (30 хвілін, графік гнуткі)
Субота:
10:00-12:00 (Мінск) – Анлайн-сесія 2. Стварэнне пашпарту курса.
14:00-16:00 Групавыя чек-пойнты (40 хвілін, графік гнуткі)
16:00-18:00 – Анлайн-сесія 3. Планаванне актыўнасцяў навучання
Нядзеля:
10:00-12:00 (Мінск) Сесія 4. Перавод курса на мову праектных заявак
12:00-14:00 Групавыя чек-пойнты (40 хвілін, графік гнуткі)
14:00-16:00 Персанальная кансультацыя з ментаркамі (30 хвілін, графік гнуткі).