Прэс-клуб Беларусь і Deutsche Welle Akademie аб’яўляюць набор ментараў

Праграма Space for Freedom фінансуецца Федэральным міністэрствам замежных спраў Германіі ў рамках Ініцыятывы Ханны Арэндт і прапануе прафесійную падтрымку беларускім журналістам, якія працуюць над сваімі праектамі за мяжой.
Дэдлайн падачы заявак: 23 лютага
Кожны ментар будзе курыраваць адзін або некалькі праектаў. Чаканы час працы над адным праектам складае 10 працоўных дзён ці 80 гадзін.
Прыярытэтныя напрамкі:
- аўдыёпрадакшн;
- відэапрадакшн;
- кантэнт-аналіз;
- сторытэлінг;
- дата-журналістыка;
- расследавальніцкая журналістыка.