Анлайн-прэзентацыя даследавання “Беларуская ідэнтычнасць у 2024 годзе”

Фонд  імя Фрыдрыха Эберта (FES) пры інфармацыйнай падтрымцы Прэс-клуба Беларусь запрашае на анлайн-прэзентацыю даследавання «Беларуская ідэнтычнасць у 2024 годзе».

Калі: 19 лютага, 11:00 (СЕТ, Варшава), 12:00 (Вільнюс), 13:00 (Мінск)

Фармат: анлайн

  • Што значыць быць беларусам сёння?
  • Як выглядае культурнае спажыванне беларусаў?
  • Які насамрэч уплыў рускай культуры?
  • Як беларусы ставяцца да беларускай мовы?

Папярэднія справаздачы аналізавалі розныя плыні ўнутры беларускага грамадства, у гэтым выданні асноўная ўвага надаецца агульным аб’яднаючым элементам.

Даследаванне прадставяць аўтары: незалежныя сацыёлагі Філіп Біканаў і Канстанцін Несцяровіч


РЭГІСТРАЦЫЯ АБАВЯЗКОВАЯ

Scroll to top