Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў (УШПД) сумесна з Радай Еўропы аб’яўляе конкурс на удзел у праграме 2025 г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь і прадстаўнікоў беларускай дыяспары ўзростам да 35 год. УШПД працуе з 2007 г. для Беларусі як частка праекта Рады Еўропы.

Гэта адна з дваццаці двух Школ у сям’і Школ палітычных даследаванняў. Ідэя Школ палітычных даследаванняў – адкрыццё новых гарызонтаў і стварэнне новых магчымасцяў для маладых лідараў, садзейнічанне іх супрацоўніцтву паміж сабой, з экспертамі і калегамі з замежных Школ. УШПД спрыяе сталай камунікацыі і супрацоўніцтву сваіх 353 выпускнікоў, сярод якіх – вучоныя ў галіне грамадскіх навук, палітыкі, лідары і актывісты моладзевых і няўрадавых арганізацый, прадпрымальнікі, журналісты, супрацоўнікі дзяржаўных структур.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі выбарных органаў, дзяржаўных устаноў, прадстаўнікі недзяржаўнага сектара эканомікі, грамадскіх аб’яднанняў і ініцыятыў, дзеячы навукі і адукацыі, журналісты, палітыкі, палітолагі, эканамісты, юрысты, якія маюць значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Як правіла, для ўдзелу неабходна мець вышэйшую адукацыю. Звяртаем увагу на тое, што ўдзельнікі праграмы Школы могуць мець праблемы ва ўзаемаадносінах з дзяржаўнымі структурамі Рэспублікі Беларусь. Гэта можа быць выклікана варожым стаўленнем дзяржаўных структур да Рады Еўропы ці еўрапейскіх краін. У сувязі з гэтым просім пры прыняцці рашэння пра падачу заяўкі самастойна ацаніць магчымую рызыку.

Падрабязна ўмовы удзелу ў форме заяўкі. Тваю анкету чакаюць да 26 сакавіка.

Scroll to top