Вышаградскія гранты для арганізацый краін Усходняга партнёрства

Фонд падтрымлівае праекты арганізацый ў рэгіёне Усходняга партнёрства або Заходніх Балкан. Максімальная працягласць рэалізацыі праекта складае 18 месяцаў. Гранты пакрываюць да 100% бюджэту праекта з максімум 15% ад запытанай сумы на накладныя выдаткі. Дэдлайн падачы заявак — 1 чэрвеня.

Фінансуецца шырокі спектр мерапрыемстваў ва ўсіх сферах жыцця. Ад невялікіх трансгранічных праектаў, накіраваных на паляпшэнне ўзаемаразумення ў прыгранічных раёнах, да шматбаковых ініцыятыў, якія могуць прынесці карысць людзям ва ўсім рэгіёне:

  • Культура і агульная ідэнтычнасць. Фонд падтрымлівае праекты, якія ўмацоўваюць рэгіянальную і еўрапейскую ідэнтычнасць праз агульныя культурныя ініцыятывы ў Вышаградскім рэгіёне.
  • Адукацыя і нарошчванне патэнцыялу.Падтрымліваюцца праекты, якія падвышаюць канкурэнтаздольнасць рэгіёна Цэнтральнай і Усходняй Еўропы за кошт паляпшэння навыкаў грамадзян.
  • Дэмакратычныя каштоўнасці і СМІ.  Падтрымліваюцца праекты, якія прасоўваюць дэмакратычныя каштоўнасці, падтрымліваюць правы чалавека і меншасці, спрыяюць развіццю грамадзянскай супольнасці, умацоўваюць свабоду СМІ і доступ да інфармацыі.
  • Рэгіянальнае развіццё, Навакольнае асяроддзе, Турызм. Фонд падтрымлівае праекты, якія прасоўваюць стратэгіі экалагічна ўстойлівага рэгіянальнага развіцця і турызму.

Падрабязней

Scroll to top