Інфасесіі Праграмы прафесійных паездак МOST

MOST IV запрашае на летнія Q&A-сесіі, дзе каманда праекта раскажа, як усё працуе, і адкажа на вашы пытанні. Далучайцеся да анлайн-сессій, каб задаць пытанні наўпрост камандзе праекта:
- 11 чэрвеня (серада), 16:00-17:00 (Мінск)
- 9 ліпеня (серада), 16:00-17:00 (Мінск). Зарэгістравацца
MOST IV працягвае прыём заявак на прафесійныя паездкі для беларусаў(-к) у краіны ЕС да 2027 года. Праграма рэалізуецца Гётэ-Інстытутам ў Вільнюсе і адкрытая для беларускіх прафесіяналаў і прафесіяналак з 6 сектароў:
- культура і крэатыўныя індустрыі;
- адукацыя і нефармальнае навучанне;
- грамадзянская супольнасць, медыя, правы чалавека;
- бізнес і інавацыі;
- ахова здароўя, ўстойлівае развіццё.
Даступныя фарматы: стажыроўкі, візіты, удзел у канферэнцыях, варкшопах і інш.
Што важна:
- Падаваць заяўку трэба мінімум за 3 месяцы да паездкі
- Працягласць — ад 3 да 90 дзён
- MOST пакрывае ўсе выдаткі, звязаныя з паездкай
- Калі няма кантактаў у ЕС, каманда MOST дапаможа знайсці партнёраў у якасці host-арганізацыі.
Вашу заяўку значна ўзмоцняць такія аспекты, як:
- Празрыстая значнасць паездкі для вашай прафесійнай кар’еры, арганізацыі і, вельмі важна, супольнасці
- Устойлівае развіццё (улічвайце гэта пры лагістыцы паездкі — па магчымасці, абірайце наземны транспарт)
- Менавіта міжнародны прафесійны абмен.
Увага: сувязі ўнутры беларускай дыяспары менш адпавядаюць мэтам праграмы, таму старайцеся знайсці замежных партнёраў для супрацы падчас і/альбо пасля паездкі.
Можна таксама загадзя задаць пытанні праз форму рэгістрацыі або напісаць на infomobility@goethe.de