Далучайцеся да маладзёжнага відэафестывалю PLURAL+

PLURAL + Youth Video Festival — гэта сумесная ініцыятыва Альянсу цывілізацый ААН (UNAOC) і Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ), якая запрашае моладзь свету прадставіць арыгінальныя і крэатыўныя відэаролікі, прысвечаныя тэмам міграцыі, разнастайнасці і сацыяльнай інтэграцыі. 

Дэдлайн: 15 чэрвеня

Падтрымліваючы распаўсюджанне медыяў, створаных моладдзю, PLURAL+ прызнае маладых людзей магутнымі агентамі пазітыўных сацыяльных змен у свеце, які часта характарызуецца нецярпімасцю, культурнымі і рэлігійнымі рознагалоссямі.

На конкурс прымаюцца відэа даўжынёй не больш за пяць хвілін, праца над якімі была скончана пасля 1 студзеня 2022 года. Відэа павінны суправаджацца субтытрамі на ангельскай мове. Пераможцы атрымаюць аплачанае падарожжа на фестываль PLURAL+ 2025 і паўдзельнічаюць у цырымоніі ўзнагароджання напрыканцы года. 

Падрабязнасці

Scroll to top