Гранты і стыпендыі для культуры ў Польшчы — другі набор ад KPO

16 чэрвеня пачнецца прыём заявак на другі конкурс у рамках Нацыянальнага плана аднаўлення (KPO) для тых, хто працуе ў сектары культуры і крэатыўных індустрый у Польшчы.

Гранты для арганізацый

Для каго: інстытуты культуры, грамадскія арганізацыі (#НДА), малыя і сярэднія прадпрыемствы, зарэгістраваныя ў Польшчы.

Што падтрымліваецца:

  • Фестывалі, выставы, спектаклі, канцэрты
  • Медыяпраекты, адукацыйныя мерапрыемствы, даследаванні, архівы
  • Ініцыятывы з экалагічным або лічбавым кампанентам
  • Супрацоўніцтва з сектарам навукі, тэхналогій, бізнесу
  • Праекты з выкарыстаннем AI, blockchain, інтэрнэту рэчаў.

Фінансаванне ад 20 000 да 200 000 PLN (да 80% бюджэту)

Стыпендыі для фізічных асоб

Для каго: асобы з грамадзянствам Польшчы або іншай краіны ЕС.

Што падтрымліваецца:

  • Праекты з экалагічным або лічбавым складнікам
  • Індывідуальнае прафесійнае развіццё
  • Супрацоўніцтва з іншымі сектарамі
  • Анлайн або афлайн сустрэчы з эксперт(к)амі.

Стыпендыя 6 000 PLN / месяц (брута).

Дэдлай: 30 чэрвеня.

Даведацца больш

Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat

Па матэрыялах sekktor

Scroll to top