ArtPower Belarus працягваецца: старт грантавага конкурсу для беларускай культуры!

ArtPower Belarus запускае працяг конкурснай праграмы для беларускіх творцаў і культурніцкіх ініцыятываў і абвяшчае новы набор заявак. Цяпер яшчэ больш магчымасцей для тых, хто працуе з ідэямі, супольнасцямі і сэнсамі.
Прадугледжаны два кірункі фінансавання:
▪️Арганізацыйнае развіццё: умацаванне каманды, паляпшэнне інфраструктуры, распрацоўка стратэгій, новыя праграмы і партнёрствы.
▪️Крэатыўныя праекты: стварэнне і рэалізацыя мастацкіх і міжсектаральных ініцыятыў, публічныя падзеі, даследаванні і адукацыйныя фарматы. Фарматы грантаў MINI і MIDI.
Памер фінансавання:
▪️ MINI: 3 000 — 10 000 €
▪️ MIDI: 10 000 — 60 000 €
▪️ Арганізацыйныя гранты: 10 000 — 60 000 €
Дэдлайны:
▪️ Творчыя праекты: да 15 ліпеня
▪️ Арганізацыйнае развіццё: да 29 ліпеня
Хто можа ўдзельнічаць:
▪️ Беларускія культурніцкія дзеячы ўнутры краіны і ў выгнанні
▪️ Арганізацыі і ініцыятывы
▪️ Партнёрскія і міжсектаральныя праекты
❗️У жніўні таксама адкрыецца асобны трэці кірунак — фінансаванне ў надзвычайных сітуацыях. Пра старт падачы заявак мы паведамім дадаткова.
Падаць заяўку на грант
Ініцыятыва рэалізуецца Беларускай Радай культуры ў партнёрстве з Дацкім інстытутам культуры і фінансуецца Еўрапейскім Звязам.