Культурна-гуманітарная экспансія “русского мира”: выклікі і адказ грамадзянскай супольнасці

- Дата: 18 чэрвеня 2025 (серада)
- Час: 16:30 – 18:00 (CET)
- Фармат: анлайн-семінар (Zoom + трансляцыя на YouTube)
Глядзіце на YouTube
Трансляцыя мерапрыемства будзе весціся ў YouTube канале @IDSMBEE. Пытанні і
каментары для выступоўцаў можна дасылаць на электронную пошту info@idsmbee.org
або пакідаць у чаце YouTube канала падчас трансляцыі
У межах серыі «Пяць год супрацьстаяння: Quo vadis, Беларусь?» абмяркуем, як Расія ўзмацняе сваё культурна-інфармацыйнае ўздзеянне на Беларусь праз гуманітарныя праграмы, НДА, “Русскія дамы”, сімволіку і гістарычную палітыку.
Пытанні для дыскусіі:
- – Якія напрамкі культурнай экспансіі Расіі найбольш бачныя ў Беларусі?
- – Што робяць «Русские дома» і іншыя інстытуты “русского мира”?
- – Як змяняецца культурная ідэнтычнасць беларусаў?
- – Ці ёсць эфектыўныя інструменты супраціву і дзе шукаць падтрымку?
Выступоўцы:
- ▪️ Павал Церашковіч — гісторык, прафесар, даследуе нацыянальную ідэнтычнасць і ідэалогіі
- ▪️ Павал Баркоўскі — філосаф, эксперт у пытаннях нацыянальнай ідэнтычнасці і адраджэння
- ▪️ Аляксей Ластоўскі — сацыёлаг, спецыяліст па гістарычнай памяці
- ▪️ Надзея Гарэцкая — менеджар культурніцкіх ініцыятыў
Далучайцеся да дыскусіі, каб разам з экспертамі знайсці адказы на важныя пытанні пра беларускую будучыню і супраціў “русскому миру”.