Сімпозіум IMPACT25: Countercrafts On Practices of Resistance, Repair and Reworlding

IMPACT25 запрашае практыкаў і тэарэтыкаў з розных сфер — #мастацтва, #журналістыка, #актывізм, #архітэктура, сацыяльнай працы, #тэхналогіі і #навука — да ўдзелу ў міждысцыплінарным абмене і супольным пошуку стратэгій на будучыню.
Калі: 17-20 кастрычніка 2025.
Шукаюць удзельнікаў і ўдзельніц, якія маюць уласныя праекты, ідэі або досвед працы з мастацтвам як інструментам супраціву, сацыяльнага рамонту і пераўтварэння грамадства. Вітаюцца ўдзел і ініцыятывы, што пераасэнсоўваюць будучыню і ствараюць новыя практыкі, даследуюць узаемасувязі паміж культурай, тэхналогіямі і грамадска-палітычнымі зменамі, а таксама спрыяюць пераадоленню няроўнасці, аўтарытарызму, палярызацыі і сацыяльнай ізаляцыі.
Прапануецца:
- Удзел у сімпозіуме (2 дні публічных выступаў, 2 дні закрытых сессій)
- Прэзентацыя вашага праекта або ідэі (у фармаце Assembly)
- Ганарар за ўдзел
- Аплата транспартных выдаткаў і пражыванне.
Дэдлайн: 2 ліпеня, 23:59 (CET).
Даведацца больш
Па матэрыялах sekktor.online