Дайджэст даследаванняў АГС Беларусі: 2021-2024

Арганізацыя CSO Fusion разам з партнёрамі прадстаўляе трэці выпуск Дайджэста даследаванняў арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Гэтае выданне ахоплівае даследаванні, праведзеныя ў перыяд з 2021 па 2024 год – час карэнных зменаў у беларускім грамадскім сектары. За гэты перыяд каля дзвюх тысяч НКА ў краіне былі ліквідаваныя, некаторыяаналітычныя і даследчыя цэнтры былі прызнаныя экстрэмісцкімі фарміраваннямі, а шэраг аўтарытэтных асоб беларускага даследчага сектара падпалі пад крымінальны пераслед і былі асуджаныя да пазбаўлення волі. У гэтых умовах арганізацыя грамадзянскай супольнасці працягнулі даследчую дзейнасць пераважна ў эміграцыі, у новай канфігурацыі і новых фарматах.

У новы выпуск Дайджэста ўваходзяць 24 даследаванні, прадметам якіх з’яўляецца як сама грамадзянская супольнасць, так і ўмовы ды асяроддзе, якія важныя для дзейнасці грамадзянскай супольнасці і фармуюць яе ландшафт, вызначаюць праблемнае поле ці характарызуюць мэтавую групу. Як і раней, кожнае з даследаванняў прадстаўлена ў найбольш сціслым выглядзе праз выкладанне асноўных прынцыпаў метадалогіі, пастаўленых даследчых праблем і выніковых высноў. 

Укладальнікі і выдаўцы выказваюць удзячнасць кожнаму даследчаму цэнтру і няўрадавай арганізацыі, чые даследаванні прадстаўлены на старонках Дайджэста, за іх даследчы ўнёсак і самаадданую працу на карысць вывучэння зменлівай рэчаіснасці Беларусі пачатку 2020-х гадоў.

З папярэднімі выпускамі Дайджэста за 2018-2019 і 2019-2020 гады можна азнаёміцца па спасылцы.

Дайджэст даследаванняў АГС 2021-2024.pdf

Паводле https://csofusion.org/

Scroll to top