Вучыся ў летняй школе MALDZIS!

Працуеш з культурай, медыя, артам, спадчынай ці ідэнтычнасцю? Марыш не проста казаць пра беларускае, а фармаваць новы культурны ландшафт? Рэгіструйся ў Летнюю школу MALDZIS, якая пройдзе з 21 ліпеня да 7 верасня 2025 года
Гэта прастора для тых, хто хоча шукаць новыя сэнсы, выходзіць за межы нацыянальнай настальгіі і наноў уяўляць, якім можа быць беларускі свет.
- Што вас чакае?
16 лекцый і практыкумаў: ад культурнай дыпламатыі да сторытэлінга і праектнага менеджменту. - Экспертныя сесіі з Рыгорам Астапенем, Максімам Жбанковым, Воляй Чайкоўскай, Настай Роўдай, Мікітам Монічам ды іншымі.
- Праектная праца — ты ці ваша каманда распрацуеце ўласную актыўнасць, якая будзе рэалізавана ў межах фестывалю MALDZIS.
Падчас праграмы ты:
- навучышся свабодна і крытычна думаць пра беларускую ідэнтычнасць;
- атрымаеш навыкі для таго, каб самой ці самому будаваць сваю беларускасць;
- і зможаш прыцягнуць людзей у яе.
Хто можа ўдзельнічаць?
Маладыя людзі да 30 гадоў, якія…
- маюць праекты ў сферах палітыкі ідэнтычнасці і медыя, культуры і мастацтва;
- навучаюцца на адпаведных напрамках;
- проста цікавяцца беларускай ідэнтычнасцю і хочуць знайсці сваё месца ў ёй.
Удзел магчымы індывідуальна або камандай да 3 чалавек.
Візавая падтрымка не аказваецца.
Дэдлайн: 23:59 (CET) 16 ліпеня 2025
Калі засталіся пытанні — пішыце на hello@maldzis.world.