Прыём заявак на ALTERLIFE — Rupert x Sonic Acts Residency 2026-27 

Rupert (Вільнюс) і Sonic Acts (Амстэрдам) запрашаюць міждысцыплінарных мастакоў і калектывы на сумесную рэзідэнцыю ALTERLIFE, прысвечаную мастацкаму даследаванню кліматычнага крызісу і сітуацыям, якія ён выкрывае. Праграма скіравана на стварэнне новых прац, даследаванне межаў тэхналогій, мастацтва і гісторыі, натхнёных ідэяй «alterlife». 

Для каго: мастакі/-чкі і дуэты з краін ЕС і іншых краін, якія ўдзельнічаюць у праграме Creative Europe (поўны спіс краін на сайце).

Калі: 

  • Rupert: красавік-травень 2026
  • Sonic Acts: лістапад 2026.

Прапануецца:

  • Грант 3800 EUR за ўвесь перыяд + да 400 EUR на падарожжы
  • Бюджэт на вытворчасць праекта 7000 EUR (з іх 2000 EUR для паказу ў Вільнюсе і 5000 EUR для Амстэрдама)
  • Пражыванне і працоўная прастора
  • Куратарская падтрымка, зваротная сувязь, ментарства
  • Прэзентацыя праекта ў публічнай праграме (2026)
  • Канчатковая прэзентацыя ў Sonic Acts Biennial у 2028.

 Ддл: 17 жніўня, 23:59 (CEST).

Даведацца больш

Матэрыял sekktor.online | Instagram | Facebook

Scroll to top