EVZ Foundation: грант для арганізацый, што развіваюць моладзевую грамадзянскую супольнасць

EVZ Foundation прымае заяўкі на новую праграму Young Civil Societies for Democracy з мэтай падтрымкі двух- або шматбаковых моладзевых праектаў, што развіваюць удзел у дэмакратычным жыцці, крытычнае мысленне і грамадзянскую актыўнасць праз адукацыю. У праекты можа ўваходзіць фінансаванне міні-праектаў, ініцыяваных і рэалізаваных самімі ўдзельнік(ц)амі (моладдзю).
Для каго: некамерцыйныя арганізацыі з Германіі, Польшчы, Чэхіі, Грузіі, Украіны і беларуская дыяспара, якія імкнуцца навучаць дэмакратыі, правам чалавека і практыкам удзелу.
Тэрмін падачы: 15 кастрычніка, 23:59 (CET).
Што фінансуецца:
- Міжнародныя адукацыйныя праекты для моладзі
- Дэмакратычная і прававая адукацыя з магчымасцямі ўдзелу
- Форумы, абмены, трэнінгі, кампаніі Міні-праекты, ініцыяваныя моладдзю
- Усё, што стварае прастору для актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
Прапануецца фінансаванне ад 20 000 да 65 000 EUR.
Шукаеце партнёра для супрацы? Запоўніце Partner Matching Form і далучайцеся да спісу арганізацый, адкрытых да супрацоўніцтва.
Падрабязней
Далучайцеся да Q&A-сесій (на англійскай): 3 верасня, 1 кастрычніка, 13:00-14:30 (CET)
За анонс дзякуй http://sekktor.online/