Гранты на расследаванні ў галіне экалагічнай журналістыкі

Падавацца могуць журналісты і навінавыя агенцтвы. Тэмай расследавання павінны быць экалагічныя праблемы, звязаныя з Еўропай.
Дэдлайн падачы заявак: 16 кастрычніка
Гранты могуць пакрываць працоўны час і такія выдаткі, як лагістыка, паездкі, страхаванне, доступ да юрыдычнай падтрымкі, пераклады, доступ да тэхналогій, доступ да дадзеных і г.д.
Падтрымаюць расследаванні, якія могуць прывесці да публікацый як мінімум у двух сродках масавай інфармацыі, якія базуюцца ў розных краінах, пры гэтым як мінімум адно з іх павінна быць еўрапейскім СМІ.
Акрамя фінансавання, каманды таксама могуць атрымаць вопытнага настаўніка, які дапаможа сфакусаваць расследаванне або даць парады па вырашэнні канкрэтных праблем.
Агулам будзе размеркавана 400 000 еўра.
За анонс дзякуй https://press-club.pro