Праграма фінансавання адукацыйных праектаў для моладзі

Адкрыта праграма Young Civil Societies for Democracy ад EVZ Foundation. Падаваць заяўкі могуць некамерцыйныя арганізацыі з Германіі, Польшчы, Чэхіі, Грузіі, Украіны, а таксама беларускія АГС за мяжой, якія імкнуцца навучаць дэмакратыі, правам чалавека і практыкам удзелу. 

У межах праграмы фінансуюцца міжнародныя адукацыйныя праекты для моладзі; форумы, абмены, трэнінгі, кампаніі; міні-праекты, ініцыяваныя моладдзю, і іншае. Фінансаванне складае ад 20 000 да 65 000 EUR. Q&A-сесіі (на ангельскай) пройдуць 3 верасня і 1 кастрычніка з 13:00 да 14:30 (па Варшаве). 

Дэдлайн — 15 кастрычніка.

Падрабязней

Scroll to top