Прэмія «Голас пакалення свабоды»

Прэмія для выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 60+

Дэдлайн падачы заявак: 20 верасня

Прэмія створана для ўшанавання жыццёвых дасягненняў і праваабарончай дзейнасці выдатных беларускіх літаратараў, праваабаронцаў і журналістаў, якія былі вымушаны эміграваць праз пераслед пасля 2020 года.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • Мець значныя дасягненні ў галіне літаратуры, журналістыкі або абароны правоў чалавека ў Беларусі.
  • Не пазней як у 2025 годзе дасягнуць 60-гадовага ўзросту.
  • Быць вымушанымі эмігрантамі/эмігранткамі з Беларусі пасля 2020 года ў сувязі з пераследам і пражываць у Польшчы, Чэхіі або Літве.
  • Актыўна ўдзельнічаць у пабудове незалежнай грамадзянскай супольнасці.
  • Вылучацца грамадзянскай адвагай, непахіснасцю прынцыпаў і прыхільнасцю да дэмакратычных каштоўнасцяў і правоў чалавека.

ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Scroll to top