XX Польска-беларускі навукова-практычны Круглы стол

Як беларусам будаваць грамадзянскую супольнасць ва ўмовах рэпрэсій і вымушанай эміграцыі? Якія ўрокі можна ўзяць з польскага досведу трансфармацыі пасля 1989 года?
Гэтым і іншым пытанням будзе прысвечаны юбілейны Круглы стол, арганізаваны сумесна з Уроцлаўскім універсітэтам, Управай горада Уроцлава і Вольным Беларускім Універсітэтам.
У цэнтры дыскусіі — адукацыя, незалежныя арганізацыі, медыя і мясцовыя супольнасці як аснова дэмакратычных перамен.
Асобная ўвага будзе нададзеная таксама польскаму досведу інстытуцыйных рэформаў і магчымасцям іх адаптацыі да беларускіх рэаліяў. Мерапрыемства створыць прастору для прэзентацыі актуальных навуковых праектаў і адукацыйных ініцыятыў, а таксама супольных дзеянняў дзеля развіцця грамадзянскай супольнасці ў рэгіёне.
Круглы стол застаецца адным з нешматлікіх сталых форумаў для навуковага дыялогу паміж Польшчай і Беларуссю. Яго дваццацігадовы юбілей — гэта важны крок у працягненні і ўмацаванні супрацоўніцтва.
📅 3 кастрычніка 2025 года
🕘 9:00
📍 Інстытут міжнародных даследаванняў і бяспекі, факультэт сацыяльных навук, Уроцлаўскі ўніверсітэт, ul. Koszarowa 3, буд. 21, aula 144
Мовы мерапрыемства — беларуская і польская.👉