Новы курс ВБЎ «Геапалітычны выбар Беларусі. Польскі досвед» 

Цікавішся гісторыяй і хочаш разумець, чаму Беларусь апынулася менавіта там, дзе яна сёння? Чаму польскі досвед барацьбы за незалежнасць можа быць карысны беларусам?

Новы курс ВБЎ «Геапалітычны выбар Беларусі. Польскі досвед» дапаможа зразумець:

  • Як фармаваліся нацыі Еўропы і што гэта значыць для беларусаў
  • Чаму польская барацьба за незалежнасць — важны ўрок для Беларусі
  • Якія шанцы мела БНР і чаму яна не ўтрымалася
  • Як геапалітыка ўплывала на лёс беларусаў у ХХ стагоддзі
  • І што мы можам зрабіць сёння, каб вярнуцца ў Еўропу

Выкладчык: праф. Мікола Іваноў — гісторык, былы савецкі дысідэнт, удзельнік руху «Solidarność Walcząca». Аўтар больш як ста навуковых прац і соцень публіцыстычных артыкулаў, апублікаваных у Польшчы, Расіі, Беларусі, Вялікабрытаніі, ЗША, Германіі, Фінляндыі, Ізраілі і ва Украіне. Чытаў лекцыі ў Стэнфардскім універсітэце (ЗША), Сарбоне (Парыж), Лонданскім універсітэце і Іерусалімскім універсітэце. Чалавек, які бачыць Беларусь у кантэксце вялікай еўрапейскай гісторыі.

📆 Старт курсу: 8 кастрычніка 2025

⏳ Працягласць: 15 гадзін (лекцыі + дыскусіі)

💻 Фармат: анлайн

📜 Па заканчэнні курсу сертыфікат ВБЎ і Ўроцлаўскага ўніверсітэта

Дэдлайн рэгістрацыі: 4 кастрычніка 2025

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па спасылцы 

Беларусь неаднаразова стаяла перад выбарам: Усход ці Захад? 

Цяпер мы зноў у моманце, калі ад нашага разумення гісторыі залежыць будучыня. Далучайцеся!

Scroll to top