Суіснаванне і канфлікт аўтарытарнай улады і грамадзянскай супольнасці Беларусі (1997–2020)

Гэты курс — спроба зразумець, чаму Беларусь тры дзесяцігоддзі жыве пад уладай аўтарытарызму і што дапамагае беларускаму грамадству працягваць змаганне за свабоду. Мы разбярэм не толькі падзеі, але і глыбінныя працэсы, якія фарміравалі палітычнае, сацыяльнае і эканамічнае жыццё краіны з канца 1990-х да 2020 года.
Што будзе на курсе:
- Улада і кадры — як стваралася беларуская вертыкаль і які ўплыў Крамля.
- Грамадзянская супольнасць — партыі, НДА і формы мірнага супраціву.
- Дыялог і яго правал — рэпрэсіі, прапаганда і спробы міжнароднага пасярэдніцтва.
- Выбары — чаму аўтарытарныя рэжымы іх праводзяць і як яны змяняюць краіну.
- Знешні ўплыў — роля Расеіі, ЕЗ, ЗША і Кітая ў беларускай палітыцы.
Асаблівая ўвага будзе нададзена таму, як вывучаць гісторыю, сведкамі якой мы былі самі. Разуменне гэтай эпохі дазволіць пакінуць нашчадкам больш аб’ектыўнае апавяданне, а нам — стаць устойлівымі да прапаганды і дэзінфармацыі. Гэта курс не толькі пра мінулае, але і пра тое, як стаць адукаванымі рэалістамі, гатовымі дзейнічаць.
👨🏫 Выкладчык
Віктар Шадурскі — прафесар і былы дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ. Пасля звальнення працягнуў навуковую дзейнасць ва Універсітэце імя Гутэнберга (Майнц, Германія), Універсітэце імя Юстуса Лібіга (Гісен, Германія), быў запрошаным прафесарам Уроцлаўскага ўніверсітэта (Польшча). Ганаровы супрацоўнік Уорвікскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія).
📆 Старт курсу: 20 кастрычніка 2025
⏳ Працягласць: 15 гадзін
💻 Фармат: анлайн
📜 Па заканчэнні курсу сертыфікат ВБЎ і Ўроцлаўскага ўніверсітэта