Асеннік-2025 па правах чалавека. Падача да 29.09!

Human Camp – гэта інтэнсіўная пяцідзённая прыгода, дзе ты зможаш даведацца аб правах чалавека ў займальнай форме, у інклюзіўнай і бяспечнай атмасферы. Дзякуючы падыходу, заснаваным на нефармальнай адукацыі, ты засвоіш новыя навыкі і атрымаеш натхненне для ўласных ініцыятыў. Цябе чакаюць інтэрактыўныя варкшопы, трэнінгі ад эксперт_ак і магчымасці абмену досведам з аднадумцамі.

Далучайся да нас, калі хочаш разабрацца ў каштоўнасным фундаменце, практыцы і сучасных выкліках для правоў чалавека.

У лістападзе фокус Human Autumn Camp будзе на перасячэньні выклікаў для правоў чалавека ў сферах міграцыі і спорта. Таксама Ты зможаш разабрацца ў тым, што такое грамадскі інтарэс і як пачаць свае актывісцкія дзеянні.

📅 Даты: 23 – 28 лістапада 2025 года

📍 Месца: утульнае месца па-за гарадскім шумам у Польшчы

💡 Фармат: нефармальная адукацыя, інтэрактыўныя сэсіі, варкшопы

👥 Для каго: калі табе ёсць 18 гадоў і ты робіш першыя крокі ў правах чалавека і грамадскай дзейнасці

Удзел бясплатны, арганізатар_кі пакрываюць выдаткі на пражыванне і харчаванне і, па запыце, часткова на праезд. 

Рэгістрацыя

Scroll to top