Грантавая праграма для арганізацый, што працуюць з жанчынамі – мігранткамі

Праграма падтрымкі RIZA запрашае да ўдзелу ў конкурсе. 

Падавацца могуць НДА і ініцыятывы:

  • якія працуюць з жанчынамі-мігранткамі, 
  • зарэгістраваныя ў краінах ЕС, 
  • з гадавым бюджэтам менш за 300 000 EUR і 
  • мінімум 1 годам актыўнасці, 
  • з гендарна-збалансаваным кіраўніцтвам.

Прыярытэт маюць арганізацыі, якія ўзначальваюць жанчыны-мігранткі/бежанкі. 

Прыярытэты праграмы: 

  • правы жанчын-мігрантак і роўнасць; 
  • удзел у дэмакратычным дыялогу і мясцовым жыцці; 
  • барацьба з дыскрымінацыяй і гвалтам; 
  • салідарнасць і пабудова супольнасцяў; 
  • устойлівасць і рост арганізацый. 

Сумы падтрымкі ў 2025 годзе: 15 мікра-грантаў (17 778 EUR), 12 малых грантаў (32 778 EUR), 6 сярэдніх грантаў (60 000 EUR). 

Акрамя гэтага можна паўдзельнічаць у 10-месячнай праграме развіцця, якая ўключае юрыдычную падтрымку, працу з супольнасцямі, лідарства, трэнінг у Бруселі, сертыфікацыю. 

Дэдлайн: 31 кастрычніка. 

Падрабязней

Scroll to top