Вакансія. Беларускі ПЭН шукае каардынатара ці каардынатарку творчага кірунку

Мы шукаем чалавека, які стане часткай нашай каманды на доўгі час. Улічваючы спецыфіку працы, неабходна будзе авалодаць шматлікімі працэсамі ў творчым кірунку дзейнасці, а наша мара – каб вы засталіся з намі надоўга.
- Праца на поўны працоўны дзень (umowa zlecenia або B2B).
- Увядзенне і прыём спраў – лістапад 2025.
- Пачатак паўнавартаснай працы – снежань 2025.
Месца: Варшава (неабходнасць прысутнасці ў офісе, графік працы гнуткі, магчымасць гібрыднай працы пры неабходнасці).
Мы абяцаем:
- тульны олдскульны працоўны офіс у цэнтры Варшавы;
- незвычайныя праекты;
- творчы калектыў;
- цікавыя знаёмствы з дзеячамі культуры і літаратарамі Беларусі (і не толькі).
Усе падрабязнасці, чаканні, абавязкі і поўнае апісанне вакансіі чытайце тут
Для таго, каб падаць заяўку, запоўніце, калі ласка, гугл-форму да 25.10.2025.
Адабраныя кандыдаты/кандыдаткі будуць запрошаны на сумоўе ў канцы кастрычніка.