Літаратурная рэзідэнцыя для пачынаючых аўтарак* з Беларусі і Украіны з досведам вымушанай міграцы

Fem. Cultural Network запрашае і на літаратурную рэзідэнцыю ў Нямеччыне.
Для ўдзелу ў рэзідэнцыі не патрабуецца наяўнасць апублікаваных тэкстаў.
Падаць заяўку можна да 20.10. 2025.
Праграма складаецца з дзвюх частак:
1. Лабараторыя пісьма / анлайн (лістапад 2025) 5 сустрэч на выходных або ўвечары.
Ментаркі лабараторыі — вядомыя аўтаркі з Беларусі і Украіны: Вольга Гапеева, Алена Казлова, Юля Цімафеева, Наталка Сняданка, Ірына Шувалава, Оксана Шчур.
2. Рэзідэнцыя ў Нямеччыне / афлайн, рэгіён Балтыйскага мора (6 дзён, снежань 2025)
Удзел бескаштоўны, кампенсацыя выдаткаў на праезд (да 150 €) і ганарар за фінальны тэкст (250 €).
Тэксты будуць перакладзены на нямецкую мову і надрукаваны ў зборніку. Працоўныя мовы: беларуская і ўкраінская.
Колькасць месцаў: 10.
Умовы: наяўнасць шэнгенскай візы або права знаходжання на тэрыторыі Еўра Звязу/Нямеччыны.
Падаць заяўку
Вынікі адбору — да 27.10.2025