Бясплатны анлайн-курс “Гендар з нуля: разбіраемся разам”

Курс ад Нацыі лідараў дапамагае лепш разумець разнастайнасць гендарных роляў у грамадстве, вызваляцца ад стэрэатыпаў і будаваць паважлівыя і раўнапраўныя адносіны — дома, на працы і ў супольнасці.
Старт 5 патоку: 27.10.2025
Рэгістрацыя: 13.10-26.10.25
Запісацца на курс:
Для каго і навошта:
Гэты курс — для ўсіх, каму важна разумець людзей вакол.
На курсе вы:
- убачыце, як звыклыя ролі ўплываюць на сям’ю, працу і кар’еру
- навучыцеся заўважаць стэрэатыпы і не паддавацца іх уплыву
- разберацеся, чаму павага і давер працуюць лепш, чым канфлікты
- зразумееце, як мова і зносіны могуць дапамагаць або перашкаджаць узаемапаразуменню.
Як праходзіць курс:
- 2 месяцы
- 8 модуляў
- кароткія відэалекцыі (20–30 хвілін) + канспекты
- заданні са зваротнай сувяззю
- вэбінары для абмеркаванняў і пытанняў
Курс пасуе ўсім, незалежна ад досведу і поглядаў — гаворым пра складанае даступна.
