Абраныя лаўрэаты прэміі «Голас пакалення свабоды» – 2025

Прэмія заснаваная ў 2025 годзе Беларускім ПЭНам у партнёрстве з Праваабарончым цэнтрам «Вясна», Беларускай асацыяцыяй журналістаў, Прэс-клубам Беларусь і Фондам.
Мэта прэміі «Голас пакалення свабоды» – ушанаванне выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 60+, якія пасля 2020 года вымушаныя былі з’ехаць з Беларусі з-за пераследу і працягваюць сваю працу па-за межамі краіны ў Польшчы, Чэхіі або Літве.
15 лістапада 2025 года (субота) а 17:00 у Еўрапейскім цэнтры салідарнасці (Гданьск) адбудзецца публічная дыскусія з удзелам лаўрэатаў і лаўрэатак і прэзентацыя зборніка «Голас пакалення свабоды».
🏆 Лаўрэаты прэміі «Голас пакалення свабоды» – 2025
▫️Зоя Белахвосцік
▫️Генадзь Верацінскі
▫️Уладзімір Вялічкін
▫️Аляксандр Гарцуеў
▫️Алег Груздзіловіч
▫️Наталля Дуліна
▫️Максім Жбанкоў
▫️Андрэй Завадскі
▫️Аляксандр Капуцкі
▫️Валерый Карбалевіч
▫️Аляксандр Класкоўскі
▫️Зося Кустава
▫️Любоў Лунёва
▫️Віктар Марчук
▫️Тамара Мацкевіч
▫️Уладзімір Мацкевіч
▫️Ірына Сухій
▫️Сяргей Сыс.
Галасы лаўрэатаў прэміі з’явяцца на старонках зборніка «Голас пакалення свабоды».
