Збор матэрыялаў на тэму аховы прыроды і культурных правоў

Спецыяльная дакладчыца ААН па пытаннях культурных правоў, Ms. Alexandra Xanthaki, запрашае дасылаць матэрыялы і прыклады для свайго даклада, прысвечанага ўзаемасувязям паміж аховай прыроды і культурнымі правамі чалавека. Даклад будзе прадстаўлены ў Савеце ААН па правах чалавека ў сакавіку 2026.
Дакладчыца запрашае дзяржавы, установы ААН, нацыянальныя інстытуты па правах чалавека, навукоўцаў, дзеячаў культуры, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і іншых зацікаўленых асоб падзяліцца сваім вопытам і прыкладамі.
Тэрмін падачы матэрыялаў: да 15 лістапада 2025 года
Мэта ініцыятывы — даследаваць, як культурныя правы, што абараняюць ідэнтычнасць, каштоўнасці і лад жыцця людзей, уплываюць на справу захавання прыроды — і наадварот. Асаблівая ўвага будзе нададзена праблемам, якія ўзнікаюць, калі меры па ахове прыроды могуць парушаць культурныя правы, а таксама шляхам іх гарманічнага сумяшчэння.
Асноўныя пытанні:
- Якія культурныя традыцыі, вераванні і практыкі спрыяюць ахове прыроды ў вашай краіне?
- Як культурныя каштоўнасці і спосабы жыцця ўплываюць на захаванне біяразнастайнасці?
- Якія праекты або меры ў галіне аховы прыроды ўлічваюць традыцыйныя веды і ўдзел мясцовых супольнасцяў?
- Як забяспечваецца павага да культурных правоў у рамках глабальных ініцыятыў па біяразнастайнасці?
Як падаць прапанову:
Адказы (да 2000 слоў, у фармаце Word) прымаюцца на адрасе hrc-sr-culturalrights@un.org Тэма ліста: *“Nature conservation and cultural rights”. Мовы падачы: англійская, французская або іспанская.
Усе атрыманыя матэрыялы будуць апублікаваныя на сайце Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (OHCHR).
