Даследаванне “Як не супрацоўнічаюць медыя і НДА”. Патрэбы, механізмы, прычыны

Даследаванне было ініцыявана грамадскай арганізацыяй «ІншыЯ» і Аб’яднаннем беларусаў Нямеччыны «Разам» пры падтрымцы Беларускай асацыяцыі журналістаў. Яго правядзенне абумоўлена неабходнасцю сістэмнага асэнсавання сучаснага стану ўзаемадзеяння паміж медыйнымі рэсурсамі і арганізацыямі грамадзянскай супольнасці Беларусі.
Вынікі даследавання могуць быць выкарыстаны ў якасці эмпірычнай базы для планавання далейшых стратэгій развіцця і ўмацавання супрацоўніцтва паміж двума сектарамі.
Мэта даследавання – вывучыць поспехі і складанасці ў супрацоўніцтве медыя і грамадскага сектара Беларусі. У адпаведнасці з гэтай мэтай былі сфармуляваны наступныя даследчыя
Задачы:
- 1. Прааналізаваць досвед узаемадзеяння паміж недзяржаўнымі арганізацыямі (НДА) і медыя
- 2. Ідэнтыфікаваць ключавыя бар’еры, якія абмяжоўваюць устойлівае партнёрства.
- 3. Вызначыць асноўныя запыты і чаканні абодвух бакоў адносна супрацоўніцтва.
