Віртуальны Універсітэт запрашае на анлайн курс па вывучэнню літатарурнай спадчыны Уладзіміра Караткевіча

Дзевяты адукацыйны сезон Універсітэта пачынаецца з курса пра выдатную постаць Беларусі – паэта, драматурга, пісьменніка – Уладзіміра Караткевіча.

Аўтар курса і вядучы – Васіль Дранько-Майсюк. Даследчык беларускай літаратуры, выкладчык-культуролаг, тэатральны рэжысёр, актор,сцэнарыст, публіцыст і драматург.

На занятках вы даведаецеся:

  • гісторыю стварэння яго найбольш значных твораў – «Дзікае паляванне караля Стаха», «Каласы пад сярпом тваім», «Ладдзя роспачы», «Чортаў скарб»;
  • хто і як замінаў яму друкавацца, праз што ён прайшоў, каб перамагчы сістэму;
  • чаму эсэ «Званы ў прадонні азёр» выклікала сапраўдны скандал у брэжнеўскія часы;
  • хто быў сапраўдным сябрам пісьменніка, а хто яму здрадзіў.

Мы пагаворым пра тое, у якіх абставінах ён тварыў, што адбывалася побач у мастацтве, палітыцы, музыцы, і адкрыем нечаканага Караткевіча – з яго радасцямі, сумневамі і вялікай смеласцю, што дапамагала яму змагацца супраць Сістэмы.

Вы таксама ўбачыце ўнікальныя архіўныя дакументы:фота, інтэрв’ю.

Заняткі адбудуцца на платформе Zoom.

Прачытаць падрабязна пра курс можна па спасылцы    

Запісацца на першы занятак курса

Віртуальны Універсітэт – гэта адукацыйная непалітычная і некамерцыйная пляцоўка, створаная ў 2021 годзе. 

Мы працуем для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць важныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, развівацца і самарэалізоўвацца.

Мы прапануем бясплатныя заняткі, курсы і майстар-класы на розныя тэмы ад лепшых экспертаў.

Мы размяшчаем запісы заняткаў, карысныя відэа і публікацыі, а таксама навіны пра розныя адукацыйныя магчымасці, якія ствараем мы альбо нашыя партнёры.

За сем сезонаў працы Віртуальнага Універсіэту мы правялі каля 180 заняткаў на самыя розныя тэмы. Удзел у іх бралі больш за 2500 чалавек ад 8 да 80 гадоў з розных  гарадоў Беларусі, а таксама з іншых краін. 

У якасці выкладчыкаў у нас працавалі каля 60 чалавек з 7 краін свету.Мы робім гэтую працу з верай у тое,  што людзі  заслугоўваюць годнага жыцця і што адукацыя з’яўляецца адным з чыннікаў, якія могуць станоўча паўплываць на іх якасць жыцця.

Далучайцеся да нас у якасці студэнтаў і выкладчыкаў! Падрабязней

Scroll to top