Анлайн-варкшоп “Чаму калабарацыі ўзмацняюць праект”

Партнёрствы адкрываюць новыя магчымасці для культурніцкіх праектаў, дапамагаюць аб’ядноўваць рэсурсы, пашыраць аўдыторыю і ствараць больш устойлівыя вынікі. Але як зрабіць так, каб супрацоўніцтва прыносіла сапраўдны сэнс і рэальны рост?

ArtPower Belarus запрашае беларускіх творцаў, менеджараў, куратараў і ўсіх, хто працуе ў сферы культуры, зарэгістравацца на варкшоп пра тое, як будаваць паспяховыя калабарацыі.

Разам мы разбярэм:

  • • што такое калабарацыя/партнёрства
  • • як супрацоўніцтва дапамагае праектам расці і пашыраць аўдыторыю
  • • як шукаць і выбіраць “сваіх” партнёраў
  • • як праз супольныя дзеянні ўзмацняць сэнс і ўплыў праекта 

Воркшоп будзе карысны і тым, хто толькі пачынае сваю ініцыятыву, і тым, хто ўжо даўно працуе над праектамі ў сферы культуры.

Варкшоп пройдзе 12 лістапада а 17.30  па Вільні, 16.30 па Варшаве, 18.30 па Мінску. 

Працягласць варшкопа – да  2 гадзін.

Фармат: анлайн-вебінар у Zoom (удзельнікі не бачаць адно аднаго, могуць задаваць пытанні праз Q&A, вуснай камунікацыі не прадугледжана).

Да варшкопа змогуць далучыцца толькі зарэгістраваныя ўдзельнікі, якія прайшлі верыфікацыю. 

Рэгістрацыя на варшкоп завершыцца 12 лістапада а 12.00 (мінскі час).

Scroll to top