29 лістапада ў Варшаве Цэнтр новых ідэй правядзе Belarus Future Unconference 2025!

Пасля пратэстаў 2020 года ў Беларусі вырасла новае пакаленне моладзі – у значна больш аўтарытарных умовах, чым раней. Беларуская моладзь у дыяспары мае больш свабоды, аднак нярэдка застаецца абыякавай да дэмакратычнага руху.
Сёлета Belarus Future Unconference 2025 будзе прысвечана менавіта гэтаму новаму пакаленню: хто яны, чым жывуць, што іх натхняе і як умацаваць іх ролю ў будучыні Беларусі, надаўшы дэмакратычнаму руху новы імпульс.
Мерапрыемства адбудзецца 29 лістапада і аб’яднае каля 100 грамадскіх актывістаў, сацыяльных прадпрымальнікаў, журналістаў і творчых асобаў, каб разам абмеркаваць ролю беларускай моладзі ў фармаванні будучыні краіны.
Праграма
13:00 – 13:15 – Вітальнае слова ад дырэктаркі Цэнтра новых ідэй
13:15 – 14:00 – Панэльная дыскусія: як моладзі ажывіць дэмакратычную палітыку
14:15 – 15:45 – Паралельныя дыскусіі ў фармаце World Cafe: як моладзі нарасціць уплыў
16:00 – 16:20 – Прэзентацыя галоўных напрацовак World Cafe
16:20 – 17:05 – Панэльная дыскусія: Бітва за будучыню. Як вярнуць беларускую моладзь
Калі?
29 лістапада 2025, 12:45
Дзе?
Warsaw, Stand Up Lokal, Noakowskiego 16
Будзем радыя пабачыцца!
