Стыпендыя для НДА Reagan-Fascell Democracy Fellows 2026-2027 (ЗША)

National Endowment for Democracy (NED) прапануе пяцімесячную рэзідэнцыю ў Вашынгтоне (ЗША) для актывістаў, даследчыкаў, журналістаўі і лідараўі грамадзянскай супольнасці.
Мэта праграмы — падтрымаць людзей, якія працуюць дзеля развіцця дэмакратыі, правоў чалавека і свабоды слова, і даць ім магчымасць распрацаваць уласны праект, атрымаць веды і стварыць міжнародныя кантакты. Праект павінен быць прысвечаны палітычным, сацыяльным, эканамічным, прававым або культурным аспектам дэмакратычнага развіцця.
Для каго:
Практычны трэк (Practitioner Track): праваабаронцы, грамадскія лідары/-кі, палітычныя дзеячы/-чкі, журналісты/-кі, юрысты/-кі, прафсаюзныя актывісты/-кі, прадстаўнікі/-цы НДА і іншыя прафесіяналы/- кі з досведам працы ў сферы дэмакратыі і правоў чалавека.
Вышэйшая адукацыя не абавязковая, але патрэбны вопыт працы і канкрэтныя дасягненні. – Акадэмічны трэк (Scholarly Track): даследчыкі/цы, аналітыкі, выкладчыкі/-цы і аўтары/-кі, якія маюць ступень PhD або эквівалент, публікацыі ў сваёй галіне і распрацаваны план даследавання па тэме дэмакратыі.
Калі: 1 кастрычніка – 28 лютага або 1 сакавіка – 31 ліпеня.
Прапануецца:
- Штомесячная стыпендыя, якая пакрывае арэнду жылля, харчаванне, транспарт і іншыя асноўныя выдаткі
- Медыцынская страхоўка
- Аплата пералёту ў ЗША і назад
- Падтрымка ў афармленні візы J-1 (для ўдзельнікаў/-ц і іх сем’яў)
- Асобнае працоўнае месца ў офісе NED, доступ да бібліятэкі, аналітычных рэсурсаў і даследчых інструментаў
- Праграма семінараў, сустрэч і дыскусій з амерыканскімі і міжнароднымі эксперт(к)амі
- Рэдактарская і даследчая падтрымка каманды NED
- Фінальны праект (артыкул, аналітычны даклад, падкаст, відэа, гайд ці іншы прадукт) і публічная прэзентацыя па выніках.
Дэдлайн: 31 снежня 2025; рэкамендацыйныя лісты да 7 студзеня 2026.
Даведацца больш
За анонс дзякуй http://sekktor.online/Падтрымаць sekktor!
