Прэзентацыя праграмы Creative Communities Acceleration Program 

CCAP аб’яднае культурных прафесіяналаў і крэатыўныя супольнасці з Беларусі, Швецыі і Літвы. Яе мэта — падтрымаць беларускіх музыкаў, дзеячаў і дзяячак кіно і тэатра, умацаваць іх супрацоўніцтва праз мастацтва, дэмакратычныя каштоўнасці і свабоду творчасці.

Праграма аб’ядноўвае музыкаў, прадстаўнікоў кінаіндустрыі і тэатральных дзеячаў, якія бачаць мастацтва як інструмент свабоды выказвання і грамадскага дыялогу. CCAP уключае тры творчыя рэзідэнцыі, у межах якіх ствараюцца новыя сумесныя праекты і культурныя прадукты ў сферы кіно, музыкі і тэатра. Акрамя таго, праграма прадугледжвае вучэбную паездку ў Швецыю і міжнародную сустрэчу ў Вільні, дзе збіраюцца культурныя лідары, каб абмяняцца вопытам і спланаваць сумесныя ініцыятывы.

Падчас рэзідэнцый праграмы ўдзельнікі створаць музычныя трэкі, кароткаметражны фільм і тэатральную пастаноўку, а таксама усталююць доўгатэрміновае партнёрства паміж беларускімі, літоўскімі і шведскімі творчымі супольнасцямі.

Калі ласка, запоўніце форму да 25 лістапада каб патрапіць на прэзентацыю, якая адбудзецца 

27 лістапада, 18:00 у Беларускім доме, Вільня, вул. Vilniaus 20.

ПРАГРАМА (Мова мерапрыемства – ангельская)
18:00 – 18:35 — Прэзентацыя праграмы
18:35 – 19:00 — Прэзентацыя партнёрскай арганізацыі SMART SE (Швецыя)
19:00 – 20:15 — Варкшоп па развіцці супольнасцей ад літоўскай арганізацыі
20:15 – 21:00 — Мадэраваны нэтворкінг

Падчас мерапрыемства вас будуць чакаць лёгкія пачастункі і напоі.

CCAP рэалізуецца SmartSE AB (Швецыя) ў партнёрстве з CreateCulture (Літва) і накіраваная на ўмацаванне свабоды творчасці, міжкультурнага дыялогу і дэмакратычных каштоўнасцей.
Праграма фінансуецца Swedish Institute.

Падрабязней

Рэгістрацыя

Scroll to top