Першы конкурс стыпендый Грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства 2026: пачаўся прыём заявак

Адкрыўся першы прыём заявак на Праграму стыпендый грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, фінансаваную ЕС, на 2026 год. Кандыдаты могуць падаць заяўкі да 30 снежня 2025 года.
Праграма рэалізуецца ў межах праекта «Усходняе партнёрства: Механізм падтрымкі грамадзянскай супольнасці» і адкрыта для грамадзян Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны — незалежна ад месца іх фактычнага пражывання.
Як падаць заяўку
Заяўкі прымаюцца анлайн. Прыярытэты і крытэры адбору апісаныя ў
Руководстве па падачы заяўкі на стыпендыю 2026 года.
У межах конкурсу дзейнічае спецыяльны тэматычны прыярытэт —
«Устойлівасць грамадзянскай супольнасці». Праекты, што адпавядаюць гэтай тэме, атрымаюць дадатковыя ацэначныя балы.
Наступныя конкурсы будуць адкрывацца вясной 2026, узімку 2026 і вясной 2027 года.
Ці падыходзіць вам гэтая стыпендыя?
Праверце сябе па кароткім спісе патрабаванняў:
- 18+ гадоў
- Грамадзянства адной з краін Усходняга партнёрства
- Матывацыя ўносіць уклад у развіццё грамадзянскай супольнасці
- Ідэя праекта ў сферы ўзаемадзеяння з супольнасцю або грамадзянскіх лічбавых тэхналогій
- Гатоўнасць вучыцца
- Практычнае валоданне англійскай мовай
Што атрымліваюць стыпендыяты
- У сярэднім 5000 еўра на рэалізацыю праекта
- Коучынг і суправаджэнне
- Удзел у міжнародных трэнінгах і мерапрыемствах
- Далучэнне да міжнароднай супольнасці выпускнікоў
- Прэстыжны статус стыпендыята ЕС Усходняга партнёрства
Якія праекты будуць паспяховымі
Да разгляду прымаюцца праекты, што спрыяюць:
- устойлівай і інтэграванай эканоміцы
- умацаванню падсправаздачнасці і вяршэнства права
- экалагічнай і кліматычнай устойлівасці
- інклюзіўнай лічбавізацыі
- удзелу грамадзян у прыняцці рашэнняў
Дадатковыя балы — за праекты па ўмацаванні ўстойлівасці грамадзянскай супольнасці:
Інстытуцыйная і арганізацыйная ўстойлівасць:
- эфектыўнае кіраванне і падсправаздачнасць
- фінансавая дыверсіфікацыя
- лічбавая стойкасць і супрацьстаянне дэзінфармацыі
- падтрымка псіхалагічнага дабрабыту актывістаў
Прававая і палітычная ўстойлівасць:
- бяспечная прастора для дзейнасці НДА
- падтрымка вяршэнства права і незалежнага суда
Сацыяльная і сеткавая ўстойлівасць:
- салідарнасць паміж арганізацыямі
- прасоўванне інклюзіі і роўнасці
- супрацьстаянне палярызацыі і дэзінфармацыі
- абмен ведамі, кааліцыі і навучанне «роўны роўнаму»
Тыпы стыпендый
1. Civic Digital (Грамадзянскія лічбавыя праекты)
Падыходзіць, калі ваш праект уключае:
- адвакатаванне ў сферы адкрытых дадзеных, празрыстасці бюджэтаў
- павышэнне якасці дадзеных
- распрацоўку лічбавых рашэнняў для падсправаздачнасці
- развіццё і маштабаванне існуючых грамадзянскіх тэхналогій
2. Community Engagement (Праекты ўзаемадзеяння з супольнасцю)
Падыходзіць, калі ваш праект уключае:
- збор і аналіз мясцовых доказаў
- удзел у распрацоўцы палітыкі
- стажыроўкі, ментарскія праграмы, навучанне трэнерству
- маніторынг дзяржаўнага кіравання
- павышэнне падсправаздачнасці НДА
- каардынацыю працы арганізацыяў
Працэс падачы заяўкі
- Спампаваць і ўважліва вывучыць
Кіраўніцтва па падачы заяўкі на стыпендыю 2026 года. - Падаць кароткую канцэптуальную заяўку.
- Кандыдаты, чые канцэпцыі будуць адабраныя, будуць запрошаны падаць поўную заяўку.
Важныя даты
- 26 лістапада 2025 — інфармацыйны вэбінар.
Рэгістрацыя да 25 лістапада (запіс будзе даступны пазней). - 30 снежня 2025 — дэдлайн канцэптуальных заявак
- 15 лютага 2026 — дэдлайн поўных заявак
- Красавік 2026 — старт рэалізацыі стыпендый
Заяўкі разглядаюцца па меры паступлення — ранейшая падача павышае шанцы хутка атрымаць адказ.
Калі выкарыстанне онлайн-формы можа ўяўляць для вас рызыку, напішыце на:
eapcivilsociety@protonmail.com
Кантакты
З пытаннямі звяртайцеся на адрас: fellowships@eapcivilsociety.eu (не пазней чым за 5 дзён да дэдлайну).
