Даследчая стыпендыя Mieroszewski Centre (Польшча)

Даследчая стыпендыя для маладых навукоўцаў у галіне гісторыі, палітыкі і сучасных працэсаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе на 4 месяцы.
Для каго:
- Маладыя даследчыкі/-цы да 40 гадоў.
- Грамадзяне/-кі Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Расіі і краін ЕС.
- Аспіранты/-кі або даследчыкі/-цы, якія абаранілі PhD не больш як 10 гадоў таму.
Тэматыка (прыклады): Спадчына Рэчы Паспалітай, грамадзянская супольнасць Беларусі/Расіі, Еўраінтэграцыя Украіны/Малдовы/Грузіі, супрацьдзеянне расійскай прапагандзе.
Умовы:
- 8000 PLN / месяц (каля 1800 EUR) на працягу 4 месяцаў (сакавік – чэрвень 2026).
- Доступ да архіваў, бібліятэк і экспертаў.
